IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.06.2022

Не спяшайся абганяць! Пераканайся ў бяспецы!

Аднымі з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, што цягне за сабой значны цяжар наступстваў.

За 5 месяцаў на тэрыторыі Мінскай вобласці па названай прычыне адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 11 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

З мэтай прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы аварыйнасці і стабілізацыі дарожнай абстаноўкі ў перыяд з 21 па 23 чэрвеня б.г. Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон». А 24 чэрвеня пад дэвізам - «Не спяшайся абганяць! Пераканайся ў бяспецы!» па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у выніку выезду на паласу сустрэчнага руху.

Падчас дадзеных прафілактычных мерапрыемстваў створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых служб міліцыі грамадскай бяспекі па спыненні парушэнняў кіроўцамі правілаў абгону і манеўравання. Акрамя таго, вартавыя дарог правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, дзе нагадаюць вадзіцелям транспартных сродкаў аб іх правах і абавязках, наступствах невыканання ПДР у частцы датычнай і адказнасці за дадзенае парушэнне.

ДАІ нагадвае! Адміністрацыйная адказнасць па ч.9 арт.18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў абгону або выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 10 б. в. з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

Да ведама, за 5 месяцаў б.г. супрацоўнікамі ДАІ за дадзенае правапарушэнне прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 1739 вадзіцеляў.

Паважаныя кіроўцы! Дарожны знак 3.20.1. «Абгон забаронены» і «суцэльная» лінія разметкі прысутнічаюць на дарозе нездарма і кажуць аб небяспецы здзяйснення абгону!

Абгон -  самы небяспечны від манеўру на загарадных дарогах. Ні ў якім разе нельга здзяйсняць яго з правага боку па абочыне, нават калі яна вольная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Часцяком ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкнення з абганяемым аўтамабілем і «выцясненнем» яго на паласу сустрэчнага руху. 

Не рызыкуйце ісці на абгон, калі абмежавана бачнасць, напрыклад, з-за ўздыму, моцнага дажджу ці туману. Варта таксама памятаць, што пры абгоне або сустрэчным раз'ездзе за транспартным сродкам утвараецца шлейф вадзянога пылу з брудам, які асядае на лабавым шкле, пагаршае бачнасць і некалькі секунд даводзіцца рухацца «усляпую».

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям за рулём правільна ацэньваць дарожную абстаноўку, выбіраць бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю, быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак, калі найбольш верагодны наезд на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Абдумвайце кожны свой манеўр, і перш чым здзяйсняць абгон - неаднаразова пераканаецеся ў яго бяспецы!

АДАІ Пухавіцкі РАУС

Чытаць 260 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»