Штраф — найбольш часта прымяняемае спагнанне за розныя адміністрацыйныя правапарушэнні.
Аднак не заўсёды яго імкнуцца заплаціць своечасова. Згодна з законам, на аплату штрафа адводзіцца 30 сутак пасля ўступлення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў законную сілу. Аднак далёка не ўсе парушальнікі робяць аплату ва ўстаноўлены тэрмін, а некаторыя і зусім не збіраюцца гэтага рабіць.
Калі штраф не аплаціць ва ўстаноўлены законам тэрмін, то згодна з часткай 1 артыкула 17.1 Працэсуальна-выканаўчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях штраф аўтаматычна павялічваецца на дзве базавыя велічыні (64 рублі) і можа быць спагнаны прымусова, шляхам накіравання ў аддзел прымусовага выканання (АПВ)прадстаўлення аб прымусовым спагнанні штрафу.
А ў судовага выканаўцы ёсць цэлы шэраг спосабаў зрабіць так, каб штраф быў аплачаны: накласці арышт на маёмасць, арыштаваць (эвакуіраваць) транспартны сродак, адключыць мабільную сувязь, абмежаваць у праве на кіраванне транспартам, часова забараніць паляваць, зрабіць Вас «невыязным» і г.д. І дарэчы на гэтай стадыі правініўшыся будзе вымушаны выплацiць дзяржаве яшчэ і 10% ад сумы штрафу (памер прымусовага збору).
Судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання Пухавіцкага раёна сумесна з супрацоўнікамі ДАІ Пухавіцкага РАУС даводзіцца праводзіць сумесныя рэйды па праверцы маёмаснага становішча «даўжнікоў-штрафнікоў» у рамках выканаўчых вытворчасцей. Дадзеная праца наладжана і праводзіцца рэгулярна.
Паважаныя грамадзяне! Памятайце, своечасовая выплата штрафу зэканоміць не толькі ваш час, але і грошы!
АДАІ Пухавіцкага РАУС