Працаваць падлеткі могуць з 14 гадоў, але пры ўмове згоды аднаго з бацькоў.
З 16 гадоў такое рашэнне хлопцы прымаюць самастойна.
Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў могуць выконваць лёгкія віды работ, якія не з'яўляюцца шкоднымі для іх здароўя і развіцця, не перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Падлеткі займаюцца рамонтнымі работамi ў школьных класах і навучальных аўдыторыях, добраўпарадкаваннем навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай абароны, пашывам швейных вырабаў, рэстаўрацыяй кніжнага фонду бібліятэк, вырабам мяккай цацкі і сувеніраў, вырабам стэндаў і іншымі даступнымі відамі работ.
Для працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы час неабходны наступныя дакументы:
- накіраванне на працу службы занятасці
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
- даведка, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;
- медыцынская даведка аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10);
- пісьмовая згода аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
- працоўная кніжка (пры яе наяўнасці);
- заява аб прыёме на працу.
Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час можна звярнуцца:
- у службу занятасці па месцы жыхарства
- ва ўстанову адукацыі.
Пры гэтым школьнікі і студэнты могуць самастойна знайсці сабе часовую працу. На сайце Службы занятасці можна азнаёміцца з пералiкам арганізацый, гатовых даць вакантныя месцы.
Больш падрабязна аб прававым рэгуляванні працы моладзі чытайце тут.