У мэтах актывізацыі працы па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны ў частцы захавання кіроўцамі хуткасных рэжымаў, Дзяржаўтаінспекцыя Пухавіцкага раёна з 14 па 16 мая 2022 года праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць». Падчас мерапрыемстваў арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам.
Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што ў перыяд акцыі «Хуткасць» да «парушальнікаў-ліхачоў» будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з дзейнiчаючым заканадаўствам.
На кожнай аўтадарозе ёсць свае, так званыя, аварыйныя кропкі – месцы канцэнтрацыі ДТЗ. У гэтых месцах выстаўлены дарожныя знакі, якія паніжаюць максімальную хуткасць і папярэджваюць вадзіцеляў аб небяспечным участку. Але недысцыплінаванасць некаторых вадзіцеляў, зухаватасць і няправільна выбраная хуткасць становяцца прычынамі з'ездаў у кювет, перакульванняў, сустрэчных сутыкненняў. Усе аварыі з прычыны перавышэння хуткасці характарызуюцца цяжкімі наступствамі.
Прычыны дадзенага роду здарэнняў крыюцца ў недысцыплінаванасці, у адсутнасці разумення і ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі руху. Вадзіцель-ліхач, як паказала практыка, рана ці позна трапляе ў здарэнне. Менавіта такія кіроўцы становяцца асноўнымі віноўнiкамi ў сустрэчных сутыкненнях, перакульваннях, з'ездах у кювет і наездах на перашкоду.
І да ўвагі парушальнікаў!
Згодна з арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе да 1 б.в., ад 20 да 30 км/г – 1-3 б.в., 30 і больш км/г – ад 3-10 б.в., ад 40 км/г – 8 б.в. За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару ў адносінах да вадзіцеляў прымяняецца максімальнае адміністрацыйнае спагнанне – пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года.
Хуткасць – якасць аўтамабіля, якая ляжыць у аснове аўтамабілебудавання, і ў той жа час хуткасць адна з галоўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў. Таму выбіраць яе трэба разумна і ашчадна, адпаведна пэўным умовам руху. Няправільны выбар хуткасці для гэтых умоў руху з'яўляецца адной з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў, як у горадзе, так і на загарадных дарогах.
Правілы дарожнага руху патрабуюць ад вадзіцеля выбіраць хуткасць з улікам інтэнсіўнасці і характару руху транспартных сродкаў і пешаходаў, дарожных умоў, шырыні і стану праезнай часткі, бачнасці ў напрамку руху, атмасферных умоў, рэльефу мясцовасці, бачнасці і агляднасцi, стану свайго транспартнага сродка і характару груза.
Дарожная абстаноўка падчас руху аўтамабіля бесперапынна змяняецца: пасля добра асфальтаванага пакрыцця – участак з вялікай ямачнасцю. У шляху магчымы дождж, які змяняе счапленне шын з дарогай, і г.д. Усё гэта абавязвае кіроўцу выбіраць хуткасць руху, узгоднячыся з дарожным становішчам.
Аўтамабіль рухаецца ў розных дарожных умовах з пастаянна змяняемай хуткасцю. У гэтых умовах кіроўца павінен правільна выбіраць бяспечную дыстанцыю, каб пазбегнуць сутыкнення ў выпадку тармажэння рухаючагася наперадзе транспартнага сродка, а таксама неабходны інтэрвал, які забяспечвае бяспечны рух.
Неадпаведнасць хуткасці руху дарожнаму становішчу выклікае значную колькасць здарэнняў.
Ва ўсіх выпадках хуткасць павінна быць такой, каб пры неабходнасці можна было своечасова запаволіць рух або спыніцца, ужываючы агульнапрынятыя прыёмы кіравання.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў да самадысцыпліны, адказнасці і выканання ПДР!
АДАІ Пухавіцкага РАУС