З мэтай папярэджання гібелі і траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам, Дзяржаўтаінспекцыя Пухавіцкага раёна з 29 па 30 красавіка 2022 года праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў вадзіцелямі транспартных сродкаў правіл праезду чыгуначных пераездаў. Падчас мерапрыемстваў арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з ужываннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю над дарожным рухам.
У бягучым годзе на тэрыторыі Пухавіцкага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам чыгуначнага транспарту, якое мела месца на чыгуначным пераездзе 465 км у а.г. Зазерка, па віне механізатара, які кіраваў трактарам у складзе з прычэпам.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з арт.18.10 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезду) надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе грашовага штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне! Пераканаўчая просьба інфармаваць Пухавіцкі РАУС пра вядомыя для Вас факты грубага парушэння Правілаў дарожнага руху на аўтадарогах і вуліцах нашага горада і раёна.
Будзьце ўважлівыя на дарогах і выконвайце Правілы дарожнага руху!
АДАІ Пухавіцкага РАУС