Як навучэнцам арганізаваць свой вольны час падчас канікул, прымяніць на практыцы працоўныя навыкі, навучыцца новаму і карыснаму? Усё гэта можна ажыццявіць, працуючы ў вучнёўскай брыгадзе ў рамках часовай працоўнай занятасці. Яна арганізуецца з мэтай далучэння навучэнскай моладзі да грамадска-карыснай дзейнасці, атрымання ёю працоўных навыкаў, адаптацыі да працоўнага працэсу і паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту.
Часовая працоўная занятасць навучэнскай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання часовай працоўнай занятасці моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2010 № 958. Працаўладкаванне моладзі на часовыя працоўныя месцы і віды работ, на якіх дапускаецца часовая працоўная занятасць моладзі, якая не дасягнула васемнаццаці гадоў, вызначаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб працы Рэспублікі Беларусь.
Аплата працы моладзі, якая працуе ў вольны ад вучобы час, ажыццяўляецца прапарцыянальна адпрацаванаму часу ці ў залежнасці ад выкананага аб'ёму работ у адпаведнасці з дзеючымі ў арганізатараў формамі і сістэмамі аплаты працы.
Упраўленнем па працы, і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама для часовай занятасці моладзі ў перыяд вясновых канікул заключаны тры дамовы з ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Мар'іна Горка», ДУА «Ананіцкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа». Прыцягнуты да працы 49 чалавек.
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мар'іна Горка» займаліся рамонтам вучнёўскіх крэслаў для школы. Хлопцы з ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат» шылі ручнікі для сваіх патрэб. Школьнікі ДУА «Ананіцкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» рамантавалі парты і крэслы, займаліся пашывам пасцельнай бялізны і спецадзення для работнікаў харчблока.
Вось так, з карысцю для сябе і грамадства, непаўналетнія грамадзяне нашага раёна пачалі сваю працоўную дзейнасць «не выходзячы» са сцен роднай школы.
Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама