Экіпажы ДАІ будуць адпрацоўваць найбольш аварыйна-небяспечныя ўчасткі.
У Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі ў ДТЗ траўмы атрымліваюць удзельнікі дарожнага руху. У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму ў сельскай мясцовасці Дзяржаўтаінспекцыя з 3 красавіка па 5 красавіка 2022 будзе праводзіць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог.
Падчас нясення службы супрацоўнікі будуць задзейнічаны на аварыйна-небяспечных участках аўтамабільных дарог Пухавіцкага раёна паблізу забаўляльных і гандлёвых аб'ектаў, дзе таксама будзе праводзіцца кантроль асоб, якія раней неаднаразова прыцягваліся да адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення і (або) не маючы права кіравання, іншых фактараў.
Таксама асаблівая ўвага будзе надавацца такім грубым парушэнням, як выезд на сустрэчную паласу, невыкананне правілаў абгону, праезд пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, выкарыстанне святлоадбівальных элементаў пешаходамі і фізічнаму стану ўдзельнікаў дарожнага руху.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў руху да няўхільнага выканання патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.
АДАІ ПУХАВІЦКАГА РАУС