У мэтах аказання дапамогі ў вырашэнні праблем насілля ў сям'і, прыняцця дадатковых мер уздзеяння ў адносінах да асоб, якія ўчыняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, з 04 красавіка па 08 красавіка б.г. на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»
Кожны дзень у аператыўна-дзяжурныя службы аддзелаў міліцыі вобласці паступаюць шматлікія выклікі на сямейныя скандалы, аднак многія грамадзяне асцерагаюцца звяртацца ў АУС, баючыся яшчэ большай злосці з боку шалапутных дамачадцаў, іншыя проста саромеюцца выносіць смецце з хаты.
Пры гэтым аналіз асобы асоб, якія ўчынілі забойствы і наўмысныя прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, звязаных з гвалтам у сям'і, паказвае, што практычна 90% злачынстваў учынены ў стане алкагольнага ап'янення, у больш чым 60% выпадкаў злачынству папярэднічала сумеснае распіццё алкаголю падазраванымі і пацярпелымі.
Больш 40% дзеянняў учынены не працуючымі, як правіла, злоўжываючымi спіртным, каля 20% – тымі, хто прыцягваўся да адказнасці за правапарушэнні ў побыце.
Значная колькасць тых, хто ў прыступе роспачы вырашыўся напісаць заяву са скаргай, скажам, на мужа-скандаліста, на наступны дзень, астыўшы і паразважаўшы, адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій.
І гэта галоўная памылка! Маўчанне - не выйсце з сітуацыі, паколькі праблем яно не вырашае.
Практыка паказвае, што наадварот, упэўніўшыся ў сваёй беспакаранасці, дэбашыры нахабнічаюць і ідуць на больш цяжкія злачынствы...
«Але самае страшнае - гэта доля дзяцей, якія выхоўваюцца ў няшчасных сем'ях. Абвыкшы да сталай жорсткасці, яны, падрастаючы, і самі свае праблемы вырашаюць з дапамогай грубіянскай фізічнай сілы, абвыкнуўшы да п'яных фізіяномій вакол, і самі рана бяруцца за чарку».
Сёння ў рэгіёнах вобласці для патрэб пацярпелых ад гвалту ў сям'і адкрыты «крызісныя» пакоі, у іх атрымліваюць прытулак ахвяры гвалту.
Каталізатарам учынення правапарушэнняў, у т.л. у сям'і з'яўляецца алкаголь, і органамі ўнутраных спраў Пухавіцкага РАУС у г.г. прадпрыняты дадатковыя меры ў дачыненні да асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Так, больш 40 грамадзян, якія пакутуюць на алкагалізм, накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, 3 – часткова пазбаўлены ў дзеяздольнасці.
Пра факты сямейнага гвалту неабходна неадкладна паведамляць ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102.
Ст. інспектар ААПП Пухавіцкага РАУС, капітан міліцыі А.С. Разумная