IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.02.2022

Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна інфармуе

Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Пухавіцкага раёна (далей - камісія) інфармуе.

Не працуючыя грамадзяне - уласнікі жылых памяшканняў, кватэранаймальнікі па дагаворы найму і сумесна з імі пражываючыя не працуючыя грамадзяне аплачваюць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне:
з 1 студзеня 2019 г. - гарачае водазабеспячэнне;
з 1 мая 2021 г. - цеплазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

На 1 сакавіка 2022 г. будзе сфарміравана база дадзеных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы ў IV квартале 2021 г. Да 21 красавіка 2022 г. камісія будзе праводзіць з грамадзянамі, унесенымі ў базу дадзеных працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы, індывідуальную працу. І калі да ўстаноўленага тэрміну грамадзяне не змогуць пацвердзіць сваю занятасць або працаўладкавацца, ім давядзецца ў II квартале бягучага года аплачваць камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні ці навучанні грамадзяне могуць звярнуцца ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама. Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій), размяшчаецца на партале дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь http://www.gsz.gov.by і штодня абнаўляецца.

Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама знаходзіцца па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а, тэл. 8(1713)51839, 51840. Рэжым працы: панядзелак - пятніца з 8.30 да 17.30, абед: з 13.00 да 14.00, выхадны: субота, нядзеля.

На сайце Пухавіцкага райвыканкама ва ўкладцы «Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» размешчаны нарматыўныя дакументы, якія датычацца занятасці насельніцтва, работы камісіі.
Пасяджэнні камісіі ў 2022 годзе праходзяць у 2-й і 4-ы чацвер месяца з 15.00 да 16.00 у будынку Пухавіцкага райвыканкама па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 47, кабінет № 202.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сакратара камісіі: тэл. 8(1713)45650, 51839, e-meil: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., 222827 г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а.

Чытаць 264 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»