Так, 24.01.2022 г. быў ажыццёўлены выезд у ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас». Устаноўлена, што кіраўнікамі вытворчых структурных падраздзяленняў, майстрамі цэхаў вытворчасцей праводзіцца кантроль фізічнага стану работнікаў прадпрыемства (загад № 9 ад 04.01.2021 г.). На прадпрыемстве маецца журнал, у які заносяцца ўсе запісы агляду вадзіцельскага і механізатарскага саставу.
Заключаны дагавор з УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ» на аказанне паслуг па правядзенні штодзённых перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў аўтатранспарту. Маецца Алкатэст-203 №БЖ49, паверка да 07.03.2022 года. Кіраўніку ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» была даведзена інфармацыя аб затрыманні работніка прадпрыемства за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. У ходзе маніторынгу выяўлена 2 парушэнні па ч. 4 арт. 18.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
04.02.2022 г. у ходзе ажыццяўлення маніторынгу ў КСУП «Iндустрыя-СХ» дырэктару даведзена інфармацыя аб затрыманні работніка прадпрыемства за парушэнне правілаў дарожнага руху (рух па праезнай частцы пры наяўнасці тратуара з прыкметамі алкагольнага ап'янення).
Аналагічныя рэйдавыя мерапрыемствы праведзены ў ТАА «Пухавіцкае МПМК-14», філіяле «Аўтамабільны парк №19» ААТ «Мінаблаўтатранс».
АДАІ Пухавіцкага РАУС