РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадаючага абсталявання, якое закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
У час запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00. Пры датэрміновым завяршэнні работ трансляцыя тэлевізійных праграм будзе адноўлена раней за намечаны час. Графік правядзення работ даступны на сайце beltelecom.by.
Па завяршэнні работ зменяцца радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне – лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш.
Карыстальнікам бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм трэба зрабіць настройку тэлеканалаў згодна з інструкцыяй (кіраўніцтвам карыстальніка) да вашага тэлевізійнага прыёмніка або вашай тэлевізійнай прыстаўкі.
Абаненты паслугі «Эфірная ZALA» змогуць наладзіць абсталяванне аўтаматычна ці ўручную.
Пры аўтаматычным спосабе спатрэбіцца скінуць настройкі раней адсканаваных тэлеканалаў і правесці паўторнае сканаванне. Для гэтага неабходна:
- уключыць прыстаўку;
- пасля загрузкі «Эфірная ZALA» націснуць кнопку «menu» на пульце прыстаўкі;
- знайсці ўкладку «Налады», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
- выбраць «Выдаліць усё», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
- пацвердзіць, што вы хочаце выдаліць усе каналы, націснуўшы «Так»;
- перайсці на «Аўтасканіраванне», націснуць на пульце кнопку «Ок»;
- націснуць на ўкладку «Пошук», дачакацца поўнага сканавання каналаў;
- атрымаць выяву тэлеканалаў на новых частотах.
Пры ручным спосабе ў тэлевізійнай прыстаўцы эфірнага тэлебачання ZALA неабходна скінуць настройкі раней адсканаваных тэлеканалаў і настроіць прыстаўку па канкрэтных нумарах радыёчастотных каналаў, указаных на сайце beltelecom.by.
Дадатковую інфармацыю і кансультацыю спецыяліста можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або кругласутачна ў тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў па нумары 123 (званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў).
Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.