IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.12.2021

«За бяспеку разам»

Ахова грамадскага парадку пры святкаванні Калядных і Навагодніх свят.

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!

з 24 снежня 2021 года па 07.01.2022 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна будуць праводзіцца культурна-масавыя мерапрыемствы прымеркаваныя да святкавання Калядных і Навагодніх свят.

У мэтах забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі, супрацоўнікамі Пухавіцкага РАУС у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», і Законам Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2021 № 1 -З «Аб унясенні змяненняў у закон аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» будзе ажыццяўляцца ахова грамадскага парадку і ўзмоцнены меры бяспекі.

Для забеспячэння належнага правапарадку і Вашай асабістай бяспекі, тэрыторыя правядзення мерапрыемстваў будзе агароджана металічнымі турнікетамі, пропуск грамадзян да месца правядзення масавых мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца шляхам надгляду, праз кантрольна-прапускныя пункты. На свята не будуць дапускацца грамадзяне, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, акрамя таго, будзе забаронены пранос алкагольных напіткаў і піва, піратэхнічных вырабаў, шкляных ёмістасцяў, ёмістасцяў аб'ёмам больш за 0,5 літра, металічных і іншых прадметаў, з дапамогай якіх можна прычыніць шкоду, а таксама рознай буйнагабарытнай ручной паклажы – сумак, каробак і да т.п. Праносіць дазваляецца безалкагольныя напоі ў празрыстай тары, аб'ёмам не больш за 0,5 літра.

Пераканаўчая просьба выконваць указаныя вышэй патрабаванні і з разуменнем ставіцца да дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якія нясуць службу па ахове грамадскага парадку на масавых мерапрыемствах.

ДЗЕЛЯ ВАШАЙ БЯСПЕКІ ПАМЯТАЕЦЕ!

Заўважыўшы падазроны прадмет НЕ ПАДЫХОДЗІЦЕ і НЕ ДАКРАНАЙЦЕСЯ да яго. Вонкавы выгляд прадмета можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для выбуховых прылад выкарыстоўваюцца звычайныя бытавыя прадметы: торбы, пакеты, скруткі, скрынкі, цацкі і г.д. Нельга рабіць самастойна ніякіх дзеянняў з прадметамі, падобнымі на выбуховыя прылады, так як гэта можа прывесці да іх выбуху. НЕАДКЛАДНА паведаміце аб знаходцы ў міліцыю.

Намеснік начальніка Пухавіцкага РАУС -
Начальнік МГБ
падпалкоўнік міліцыі
Д.І.Сіротка

Чытаць 321 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»