Ужо не першы год напярэдадні навагодніх свят супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў і няшчасных выпадкаў, звязаных з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. Аб сумнеўнай якасці петард, хлапушак, феерверкаў, вырабленых без захавання элементарных правіл бяспекі, нямала сказана і напісана. Грамадзяне ўжо не ўяўляюць сабе навагодніх свят без шумных, бліскучых піратэхнічных радасцяў. Не заўсёды, праўда, прыносяць радасць небяспечныя «цацкі». Часам сустрэча Новага года можа абярнуцца трагедыяй для легкадумных грамадзян, якія імкнуцца размаляваць агнямі навагодняе неба, забываючы аб элементарных правілах засцярогі. Таму супрацоўнікі міліцыі штодня праводзяць спецыяльныя рэйды па спыненні незаконнага гандлю «выбухной» прадукцыяй і арганізуюць гутаркі з навучэнцамі школ.
Супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна, калі Вам сталі вядомы выпадкі рэалізацыі няякаснай кантрафактнай піратэхнічнай прадукцыі, альбо факты продажу піратэхнікі без сертыфікатаў адпаведнасці, паведаміце аб гэтым у АУС па тэлефонах 102, (801713)35534, (801713)35011. Вельмі верагодна, што гэта прывядзе да захавання нечага здароўя, а можа і жыцця. У мэтах бяспекі забаронена прымяняць піратэхнічныя вырабы на дахах, на балконах і лоджыях. На тэрыторыях аб'ектаў: забаронена прымяняць піратэхніку без пісьмовага дазволу ўладальніка або кіраўніка прадпрыемства. Забаронена выкарыстанне піратэхнікі падчас дэманстрацый, мітынгаў, пікетаў. Не варта выкарыстоўваць піратэхніку бліжэй за 15 метраў ад жылых і іншых будынкаў і збудаванняў. Інфармацыя на пакаванні піратэхнічнага выраба павінна быць на рускай мове, а інструкцыя па ўжыванні зразумелая нават дзіцяці. Таксама, не варта прымяняць выраб, які не мае ўказання краіны-вытворцы, тэрміну прыдатнасці і даты вырабу. Абавязкова павінен быць і «нумар вырабу ў каталогу». Не выконваючыя патрабаванняў эксплуатацыі ці не звяртаючыя ўвагі на надпісы і лічбы на пакаваннях піратэхнічных вырабаў, асабліва, набытых у сумнеўных месцах, рызыкуюць, прычым не толькі сваім здароўем і жыццём, а таксама здароўем і жыццём сваіх блізкіх.
У мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян, выключэння выпадкаў парушэнняў грамадскага парадку, папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый, па ўзгадненні з МНС па Пухавіцкім раёне, згодна з правіламі бяспекі, пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, зацверджаных Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ № 32 ад. 04.10.2004 года (рэд. 06.06.2011) дазволена выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у наступных месцах Пухавіцкага раёна:
Гарадскі пляж.
- Пустыр паміж мікрараёнам «Крыніца» г. Мар'іна Горка і вёскай Дайнова.
- Пляцоўка аўтадрома школы «Аўгур» па вул. Кастрычніцкай г. Мар'іна Горка.
- возера каля в. Міхайлава.
- Пустыр па вул. Ратавальнікаў – Усходняя г. Мар'іна Горка.
- стадыён п. Свіслач
- возера Мацярынскае.
У выпадках парушэнняў заканадаўства ў сферы вырабу, захоўвання, выкарыстання, рэалізацыі піратэхнічных вырабаў вінаватыя прыцягваюцца да ўсталяванай законам адказнасці, напрыклад, за грэбаванне правіламі выкарыстання піратэхнічных вырабаў можна атрымаць штраф у трыццаць базавых велічыняў. А калі дадзенымі дзеяннямі прычыніць камусцi цяжкія ці менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, альбо шкоду ў буйным памеры, то надыходзіць крымінальная адказнасць.
Ст. інспектар ААПП Пухавіцкага РАУС
маёр міліцыі
М.А.Палікарпаў