IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.11.2021

Спосаб атрымання інфармацыі аб выплачаных узносах на прафесійнае пенсійнае страхаванне і прафесійным стажы

Пытанне: Куды і як звярнуцца застрахаванай асобе і страхавальніку, для атрымання інфармацыі аб выплачаных узносах на прафесійнае пенсійнае страхаванне і прафесійным стажы.

Адказ:

Інфармацыю аб налічаных і выплачаных узносах на прафесійнае пенсійнае страхаванне, а таксама аб прафесійным стажы, застрахаваная асоба можа атрымаць у страхавальніка (падп. 2.5 п. 2 арт. 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года «Аб прафесійным пенсійным страхаванні»).

Акрамя таго, каб даведацца інфармацыю аб бягучым стане спецыяльнай часткі індывідуальнага асабовага рахунка, застрахаваная асоба мае права звярнуцца ў любы раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва з заявай устаноўленага ўзору, з прад'яўленнем страхавога пасведчання дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і дакумента, які сведчыць асобу (п. 4 Парадка прадастаўлення інфармацыі застрахаванай асобе і страхавальніку, зацверджанага пастановай праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г. N 18 (далей - Парадак)).

Раённы аддзел Фонду, які прыняў заяву застрахаванай асобы, выдае ёй інфармацыю, якая змяшчаецца ў прафесійнай частцы індывідуальнага асабовага рахунка, бясплатна на працягу 10 працоўных дзён з дня прыёму заявы застрахаванай асобы.

Спосаб атрымання адказу магчымы ў двух варыянтах: асабіста або заказным лістом, накіраваным па адрасе, указаным у заяве (ч. 2 п. 5 Парадка).

Каб даведацца інфармацыю аб паступіўшых унёсках на прафесійнае пенсійнае страхаванне і прафесійным стажы застрахаванай асобы, страхавальнік падае заяву па месцы пастаноўкі яе на ўлік у якасці плацельшчыка ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне адзін раз у дзень у электронным фармаце, да якога прыкладаецца заява страхавальніка на папяровым носьбіце па ўстаноўленай форме (п. 6 Парадка).

Раённы аддзел Фонду, які прыняў заяву страхавальніка, выдае яму патрэбную інфармацыю аб паступіўшых узносах на прафесійнае пенсійнае страхаванне і прафесійным стажы застрахаваных асоб на працягу дзесяці працоўных дзён з дня прыёму заявы страхавальніка (п. 8 Парадка).

Пухавіцкі раённы аддзел

Мінскага абласнога ўпраўлення

Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны

Рэспублікі Беларусь

Чытаць 309 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»