02.10.2021 каля 20.30 гадзін кіроўца аўтамабіля Опель Вiвара 1985 г. н., ураджэнец РФ, рухаючыся па а/д Н-9345 в. Вецярэвічы вул. Цэнтральная ў напрамку в. Сялецк, здзейсніў наезд на пешахода, 1968 г. н., ураджэнец і жыхар в. Вецярэвічы, рухаючагася па праезнай частцы дарогі ў спадарожным кірунку без выкарыстання святлоадбівальных элементаў. У выніку ДТЗ пешаход памёр на месцы здарэння.
Папярэдне ўсе ўдзельнікі ДТЗ знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля ўзбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 317 КК РБ. Кіроўца затрыманы.