IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.09.2021

Інфармацыйны матэрыял па прафілактыцы ДТЗ, учыненых кіроўцамі па прычыне абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху. Прафілактычная акцыя «Бяспечны абгон»

Аналіз дарожнай абстаноўкі сведчыць аб тым, што на тэрыторыі Мінскай вобласці не змяншаецца колькасць ДТЗ па прычыне лабавых сутыкненняў.

Парушэнне правілаў абгону і выезд на паласу сустрэчнага руху, як правіла, цягне за сабой цяжкія наступствы. А на загарадных дарогах абгон - самы небяспечны від манеўру. Нават самыя вопытныя вадзіцелі нярэдка няправільна вызначаюць час, неабходны для абгону, і адлегласць, якую пройдзе абганяемы аўтамабіль.

У мэтах папярэджання ДТЗ па названай прычыне ў перыяд з 14 верасня па 16 верасня 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Пухавіцкага раёна праводзіць акцыю «Бяспечны абгон».

Кіроўцу неабходна памятаць: як бы Вы не спяшаліся, ні ў якім разе нельга здзяйсняць абгон з правага боку па абочыне, нават калі яна вольная ад машын і людзей і добра праглядаецца. Вельмі часта ямы, выбоіны і староннія прадметы становяцца прычынай змены кірунку руху, сутыкнення з абганяемым аўтамабілем і «выцясненнем» яго на паласу сустрэчнага руху. Перад пачаткам абгону вадзіцель абавязаны пераканацца ў тым, што паласа руху, на якую ён мае намер выехаць, вольная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць удзельнікаў дарожнага руху змяніць кірунак і (або) знізіць хуткасць руху.

Парушальнікам правілаў абгону пагражае штраф у памеры ад 58 да 290 рублёў (ад 2 да 10 базавых велічынь) з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да года або без пазбаўлення .

Нярэдкія выпадкі, калі парушэнне правілаў абгону прыводзіць да больш сур'ёзных наступстваў.

У ходзе акцыі «Бяспечны абгон» створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых служб міліцыі грамадскай бяспекі па спыненні парушэнняў вадзіцелямі правілаў абгону і манеўравання.

Паважаныя вадзіцелі! Абдумвайце кожны свой манеўр, будзьце ўважлівыя за рулём! Перш чым рабіць абгон - неаднаразова пераканайцеся ў яго бяспецы!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 580 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»