У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:
1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расiя-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;
2-i мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);
3-ці мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).
У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.
Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.
Табліца 1 - Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ.
№ п.п. |
Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі |
Ахопліваемыя раёны |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал* |
|
Мінская вобласць |
|||||||
Верасень 2021 |
|||||||
1 |
РТПС Калодзішчы |
Пухавіцкі |
3-i |
57 (762 МГц) |
33 (570 МГц) |
14.09.2021 |
* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».
Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.
Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.
Даведачная інфармацыя:
Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:
1-ы мультыплекс:https://www.beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard
2-i мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata
3-ці мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata
Рэгіянальнае ТБ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting.
Звесткі ў табліцы пазначаны на перыяд да 14.09.2021 года. Інфармацыя аб далейшай рэалізацыі мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот будзе накіравана дадаткова.
Аляксандр ФУРСЕВІЧ, дырэктар філіяла «Міжгародняя сувязь»