Рашэнне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 2503 ад 27 лiпеня 2021 года
Аб вызначэнні рэкамендаванага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Пухавіцкім раёне
На падставе часткi другой артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2021 г. № 108-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», часткі другой артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 № 114 -З «Аб масавых мерапрыемствах» Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
- Вызначыць у Пухавіцкім раёне рэкамендаваным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў гарадскі стадыён (асфальтаваная пляцоўка перад адміністрацыйным будынкам), размешчаны па вуліцы Стадыённая, 4 горада Мар'іна Горка.
- Сапраўднае рашэнне апублікаваць у газеце «Пухавіцкія навіны», на афіцыйным інтэрнэт-сайце Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам).
- Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намеснікаў старшыні райвыканкама па напрамках дзейнасці, аддзел унутраных спраў райвыканкама (Смірноў В.Е.).
- Прызнаць страціўшым сілу рашэнне райвыканкама ад 30 сакавіка 2017 г. № 969 «Аб вызначэнні пастаяннага месца правядзення масавых мерапрыемстваў у Пухавіцкім раёне».
Старшыня В.М. Каляда.
Кіраўнік спраў Л.А. Бельская.