IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.08.2021

Аб парушэннях, выяўленых у ходзе ўборачнай кампаніі

Мінскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей – Мінскае абласное ўпраўленне) праводзіцца работа па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за выкананнем у арганізацыях вобласці заканадаўства аб ахове працы, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Адной з мер прафілактыкі вытворчага траўматызму з'яўляецца праца мабільных груп, створаных рашэннямі або распараджэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

У працы мабільных груп прымаюць удзел дзяржаўныя інспектары Мінскага абласнога ўпраўлення. Аддзелам нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення ў перыяд уборачнай кампаніі з 01.07.2021 па 31.07.2021 у рамках выездаў мабільных груп выканкамаў выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Мінскага, Лагойскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага раёнаў ажыццяўляючых сваю дзейнасць у сферы сельскай гаспадаркі. У арганізацыях Пухавіцкага раёна выяўлена 73 парушэнні.

Тыповымі парушэннямі, выяўленымі дзяржаўнымі інспектарамі аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення пры наведванні арганізацый з'явіліся:

да працы дапускаюцца працаўнікі, не забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны ў аб'ёме не менш устаноўленых тыпавымі нормамі;

да працы дапускаюцца працаўнікі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку медыцынскі агляд;

да працы дапускаюцца працаўнікі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку інструктажы па ахове працы;

не ажыццяўленне кіраўнікамі арганізацый перыядычнага кантролю за станам аховы працы;

незабеспячэнне ўстаноўкі пры рамонце знятых з тэхнікі вузлоў і агрэгатаў на ўстойлівыя спецыяльныя падстаўкі;

не забеспячэнне варот арганізацыі прыладамі для іх фіксацыі ў адкрытым становішчы;

адсутнасць на пляцоўцы для захоўвання (стаянкі) транспартных сродкаў разметкі вызначаючай месца расстаноўкі і праездаў транспартных сродкаў;

незабеспячэнне працуючых ляжакамі пры выкананні работ пад транспартным сродкам знаходзячымся па-за назіральнай канавы, пад'ёмніка, эстакады.

Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы складаюцца рэкамендацыі, якія накіроўваюцца раённым выканаўчым камітэтам у арганізацыі для прыняцця мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, з указаннем тэрмінаў ліквідацыі. У выпадку не ліквідацыі арганізацыямі выяўленых парушэнняў магчыма прызначэнне пазапланавай праверкі па выкананні заканадаўства аб працы і (або) аб ахове працы.

Аддзел нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Чытаць 666 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»