Праграму пачне прамая трансляцыя святкаванняў у сталіцы і абласных гарадах рэспублікі. У гэты час на цэнтральнай плошчы перад гледачамі разгорнецца сапраўднае дарожнае шоу-парад рэтра-тэхнікі, сучасных аўтамабіляў і матацыклаў ДАІ, на якіх забяспечваецца бяспека ўдзельнікаў руху. Запланавана паказальнае выступленне кінолагаў, на сцэну выйдуць артысты, мастацкія калектывы, юныя інспектары руху і рэгуліроўшчыкі.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва УУС Мінаблвыканкама, прадстаўнікі органаў мясцовай улады і ганаровыя госці. Пасля прамога ўключэння ў 17.30 стартуе насычаная канцэртная праграма. Чакаецца выступленне на свяце зоркі беларускай эстрады Аляксея Хлястова.
З 17.30 таксама пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі бяспекі ад прадстаўнікоў ДАІ і МНС. Юныя і дарослыя ўдзельнікі свята змогуць бліжэй паглядзець рэтра-экспанаты, пасядзець за рулём службовага транспарту і згуляць у тэматычныя конкурсы. Урокі бяспекі ў гульнявой форме правядуць для дзяцей і іх бацькоў таксама супрацоўнікі МНС. Кожны жадаючы зможа прымерыць на сябе вобраз ратавальніка, пасядзець у пажарнай машыне або паўдзельнічаць у віктарынах.
Завершыцца «Дзень адкрытых дарог» у 21.00. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых правесці свой выхадны ярка, цікава і пазнавальна.