Штомесячны кошт паслуг:
- па ахове кватэр у шматкватэрных жылых дамах, а таксама кожнага ўзроўню (паверху) жылога дома, шматузроўневай кватэры, гаража - 11,60 рублёў;
- па кантролі за станам сістэм трывожнай сігналізацыі пры адсутнасці ахоўнай сігналізацыі - 11,60 рублёў;
- па ахове і кантролi за станам сістэм трывожнай сігналізацыі жылога дома, катэджа, кватэры пры наяўнасці ахоўнай сігналізацыі - 17,40 рублёў (11,60 + 5,80) руб.;
- па кантролі за станам тэхнічных сродкаў аховы, устаноўленых у жылых дамах, кватэрах і іншых памяшканнях без рэагавання нарадаў падраздзяленняў аховы за кожны ўзровень (паверх) жылога дома, кватэры, гаража - 2,90 рублёў;
- па ахове жылых дамоў (памяшканняў) для ветэранаў, інвалідаў ВАВ - 29 капеек*.
(* тарыфы са скідкамі прадастаўляюцца таксама грамадзянам - уладальнікам (кватэраздымшчыкам) жылых дамоў (памяшканняў), з якімі прапісаны і пражываюць члены сям'і, якія маюць права на льготную аплату).