З'явіўся новы від крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян з банкаўскіх плацежных картак. Так, жыхарцы Пухавіцкага раёна ў мэсэнджар «Вайбер» паступiў званок з замежнага нумара з нікам «Служба бяспекі». Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам «службы бяспекі» банка і спытаў, цi пацвярджае яна пераdjl з яе карты грашовых сродкаў у суме 300 рублёў, на што жанчына патлумачыла, што пра дадзеныя аперацыях ёй нічога невядома. «Супрацоўнік» растлумачыў, што дадзеную аперацыю ён адмяніў і калі яна жадае захаваць грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на карце, то для яе будзе створана рэзервовая анлайн-карта. Жанчына пагадзілася, пасля чаго зламыснік у перапісцы паказаў рэквізіты карты, на якую можна перакладаць свае грошы для захаванасці. Так, жыхарка Пухавіцкага раёна перавяла са сваёй карты на карту зламысніка 480 рублёў. Жанчына пачала здагадвацца пра нядобрае, калі ёй зноў патэлефанавалі і сказалі, што зноў ажыццяўляюцца падазроныя аперацыі па яе банкаўскай аплатнай карце.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць маючых дачыненне да дадзенага дзеяння асоб.
Для таго што б не стаць ахвярай зламысніка варта памятаць і выконваць шэраг асноўных правіл:
- Ніколі не паведамляйце невядомым асобам свае асабістыя дадзеныя, а таксама дадзеныя вашых банкаўскіх плацежных картак;
- Заўсёды правярайце з кім вядзеце размову па тэлефоне (звяртайце ўвагу на нумар тэлефона суразмоўцы);
- Надзейна абараняйце свае дадзеныя (двухфактарная аўтарызацыя, SMS-апавяшчэнне);
- У выпадку страты ці крадзяжу банкаўскай карткі, неадкладна заблакуйце яе па тэлефоне або ў банку.
- І самае галоўнае: служба бяспекі банкаўскай установы ніколі не выкарыстоўвае для сувязі з кліентамі мэсэнджары «Вайбер» ці «WhatsApp».
Будзьце асцярожныя і ўважлівыя!