IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.06.2021

Прафілактычная акцыя «Пешаход» з 22 па 25 чэрвеня 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці

З улікам умоў надвор'я і ў мэтах прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў, у тым ліку і на пешаходных пераходах, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 22 па 25 чэрвеня г.г. праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Пешаход».

У ходзе прафілактычнай работы будзе забяспечаны дзейсны кантроль па выкананні ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўленню пешаходаў, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць фактам знаходжання на праезнай частцы і зблізку яе нецвярозых пешаходаў. Месцы нясення службы нарадаў ДПС будуць набліжаны да патэнцыйна небяспечных участкаў дарог, дзе пешаходы ў неўстаноўленых месцах перасякаюць праезную частку.

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці Пухавіцкага раёна зарэгістравана 3 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 2 чалавекі загінулі і 1 грамадзянін траўмаваны.

09.03.2021 каля 00.00 гадзін кіроўца 1983 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Хонда Акорд рухаючыся па 16-му км аўтадарогі Р92 з боку г. Старыя Дарогі ў бок г. М. Горка (па-за населеным пунктам паблізу в. Сінча, участак дарогі не абсталяваны асвятленнем) здзейсніў наезд на пешахода 1999 года нараджэння, які ішоў па паласе руху ў напрамку г.М. Горка ў спадарожным напрамку аўтамабілю. У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі 09.03.2021 быў дастаўлены ва УАЗ "Мар'інагорская ЦРБ". 20.03.2021 пешаход ад атрыманых траўм памёр. Кіроўца з месца ДТЗ схаваўся ў напрамку в. Церабуты Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, дзе быў затрыманы супрацоўнікамі Пухавіцкага і Старадарожскага РАУС. Пацярпелы на месцы ДТЗ знойдзены праезным кіроўцам 09.03.2021 каля 00 гадзін 25 хвілін. У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ. Кіроўца затрыманы. Папярэдне ўсе ўдзельнікі ДТЗ цвярозыя.

04.04.2021 ў 01:54 гадзін кіроўца 1997 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем БМВ Х5, рухаючыся па аўтадарозе Р-68 (Пухавічы-Узда-Негарэлае), на 39-ым км у напрамку в.Валяр'яны Уздзенскага раёна, здзейсніў наезд на пешахода 1984 года нараджэння, які ляжаў на праезнай частцы. У выніку наезду пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы здарэння. На рэчах пешахода, святлоадбівальныя элементы адсутнічалі.

15.01.2021 каля 18.45 у кіроўца 1988 г. н., жыхар г. Бабруйск, кіруючы а/м Форд, рухаючыся па аўтадарозе М5 (Мінск-Гомель) 58км, здзейсніў наезд на пешахода 1979 г.н., жыхара а. г. Чырвоны Дар, Чэрвеньскага раёна. У выніку наезду пешаход з атрыманымі траўмамі шпіталізавана. Пешаход не пазначаны СВЭ, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Паважаныя вадзіцелі!

Пры набліжэнні да пешаходнага перахода вам варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў, пачынаючых альбо завяршаючых пераход. Каб забяспечыць бяспеку пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, варта ўлічваць паводзіны пешаходаў, павышаючы ўвагу і зніжаючы хуткасць. Устрымаецеся ад апярэджання фуры, аўтобуса ў зоне пешаходнага пераходу. Яны абмяжоўваюць агляд, і з-за названага транспарту можа нечакана з'явіцца пешаход.

Паважаныя пешаходы!

У сваю чаргу перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, г.зн. неабходна спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўцы вас заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі.

Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей узяць за руку.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час сутак.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода, які знаходзіцца з прыкметамі ап'янення, відавочна прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

АДАІ ПУХАВІЦКАГА РАУС

Чытаць 383 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»