У рамках акцыі «Цвярозы кіроўца» супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы будуць ажыццяўляць нагляд за дарожным рухам ва ўзмоцненым рэжыме з мэтай спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення. Нясенне службы нарадамі міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, АЗС, асабліва ў вячэрні і начны час.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам ад 3 да 5 гадоў і штрафам да 200 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
У першым квартале 2021 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна нецвярозымі кіроўцамі здзейснена 2 дарожна-транспартных здарэння, у якіх загінуў 1 чалавек, а 2 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Супрацоўнікамі аддзела ДАІ ў першым квартале 2021 года выяўлена 38 кіроўцаў, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане і 105 вадзіцеляў, якія не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі.
Аддзел ДАІ Пухавіцкага раёна звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца, які знаходзіцца ў стане ап'янення альбо не мае вадзіцельскага пасведчання, паведаміце ў дзяжурную частку Пухавіцкага РАУС па тэлефоне 8-01713- 35534 альбо на тэлефонную лінію 102. Канфідэнцыяльнасць паведамлення гарантуецца.
АДАІ Пухавіцкага РАУС