Алкаголь - адзін з самых падступных ворагаў чалавека. Пад яго ўплывам дзеянні чалавека становяцца непрадказальнымi, а часам і небяспечнымi. Ап'яненне робіць людзей безабароннымі пры ўзнікненні неардынарных сітуацый. Асабліва востра гэта праяўляецца ў дарожным руху, незалежна ад таго, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення кіроўца ці пешаход, веласіпедыст або возчык коннага транспарту.
Цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых вадзіцелямі ў нецвярозым стане, значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі. У паўтара раза больш смяротных выпадкаў і цяжкіх траўм у пацярпелых. Наезды, сутыкненнi і перакульваннi здзяйсняюць нецвярозыя вадзіцелі не залежна ад другіх і дарожных умоў, наганяючы свае ахвяры ў самы нечаканы момант. Словам, ад п'янага за рулём можна чакаць у любы час, што заўгодна, і самае страшнае, у выніку адбываючыхся ДТЗ, гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, у тым ліку і дзеці.
Нецвярозыя вадзіцелі, кіруючы аўтамабілямі, збіваюць пешаходаў, здзяйсняюць перакульваннi і лабавыя сутыкненні на велізарнай хуткасці. Гінуць самі, пазбаўляюць жыцця іншых ці робяць іх інвалідамі.
07.03.2021 каля 06.40 гадзін кіроўца аўтамабіля Додж Гранд Караван 2003 года нараджэння, ураджэнец і жыхар Мінскай вобласці Пухавіцкага раёна, рухаючыся па 2-м км а/д Н-24648 у напрамку в. Голацк, няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў пагодныя і дарожныя ўмовы, асаблівасці і стан транспартнага сродку, не справіўся з кіраваннем аўтамабілем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на земляны насып, а затым транспартны сродак адкінула на праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр 2003 года нараджэння атрымалі цялесныя пашкоджанні, з якімі былі дастаўлены для аказання медыцынскай дапамогі ў УЗ «Мар'інагорская ЦРБ».
Усе ўдзельнікі ДТЗ знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
20.03.2021 года каля 14.45 гадзін на аўтадарозе Н9351 паблізу д. 55 вул. Цэнтральная, в.Сітнікі, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці, кіроўца 1956 г.н., кіруючы аўтамабілем Пежо-806, рухаючыся па вул .Центральная, в.Сітнікі, у напрамку аўтадарогі М-5 «Мiнск-Гомель» пры закругленні дарогі ўлева не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся і ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.
Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення!
Асноўны пік ДТЗ, учыненых п'янымі вадзіцелямі, прыходзіцца на святочныя дні. Больш за ўсё людзей загінула ў пятніцу, суботу і нядзелю. Па часе сутак - з 18 да 23 гадзін. Найбольшую колькасць ДТЗ складаюць перакульваннi транспартных сродкаў, наезды на перашкоды і пешаходаў. Большасць кіроўцаў, якія кіравалі ў момант ДТЗ транспартным сродкам у стане ап'янення, мелі вадзіцельскі стаж да 6 гадоў, а таксама не мелi зусім!
Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных ці таксічных рэчываў з'яўляецца самым небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што прыводзіць да ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
Даследаванні, праведзеныя спецыялістамі ў галіне бяспекі дарожнага руху, паказалі, што пры канцэнтрацыі ўтрымання алкаголю ў крыві роўнай адной праміле (адзін праміле - гэта адзін грам чыстага алкаголю ў адным літры крыві, што прыблізна адпавядае ўжыванню кіроўцам 150 грам гарэлкі) верагоднасць здзяйснення ДТЗ у 5-10 разоў больш, чым у выпадках поўнай адсутнасці алкаголю. Пры гэтым верагоднасць загінуць у ДТЗ павялічваецца больш чым у 2,5 разы, а атрымаць траўму больш чым у 2 разы. Пры ўзроўні алкаголю ў крыві, роўным 1,5 праміле, верагоднасць здзейсніць ДТЗ павялічваецца ў 55 разоў, а загінуць - у 16 разоў.
Нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці ў адміністрацыйным і крымінальным заканадаўстве нашай краіны ў адносінах да аматараў «выпіць за рулём» у мінулым годзе супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці выяўлена каля 8000 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап'янення. Усе яны пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі і падвергнуты максімальнаму штрафу, а пры паўторным на працягу года парушэнні - да крымінальнай.
І ў цяперашні час транспартная дысцыпліна некаторых кіроўцаў пакідае жадаць лепшага. Штодня на медыцынскі агляд супрацоўнікі ДАІ па-ранейшаму дастаўляюць мноства нецвярозых кіроўцаў, але справіцца з гэтай праблемай магчыма толькі сумеснымі, агульнымі намаганнямі.
Каб не стаць ахвярай патэнцыйнага забойцы за рулём, людзі павінны ведаць асаблівасці паводзін п'яных кіроўцаў і імкнуцца іх, па магчымасці спыніць. Такія кіроўцы звычайна спазняюцца пры крананні ў святлафора, рэзка тармозяць, рухаюцца на забараняльны сігнал святлафора. Ім уласціва празмерна рэзкая язда ці наадварот празмерна асцярожная. Пры манеўраванні іх адрознівае ненатуральная звілістая траекторыя руху.
П'яныя вадзіцелі неадэкватна ацэньваюць адлегласць, хуткасць і геаметрыю дарогі. Пад хмелем усе трасы здаюцца роўнымі і прамымі, а хуткасць занадта маленькай. Як быццам знарок дэманструюць, як нельга ездзіць за рулём. Парушаюць усе мажлівыя забароны: перавышаюць хуткасць, ігнаруюць знакі, падразаюць машыны. Прычым у нецвярозым стане ў асноўным трапляюцца маладыя людзі да 30 гадоў, сярод іх ёсць і такія, якія ўжо былі пазбаўлены правоў, і пры гэтым яшчэ ўмудраюцца ездзіць без іх.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам ад 3 да 5 гадоў і штрафам да 200 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Высокі паказчык траўматызму на дарогах шмат у чым тлумачыцца свядомым парушэннем ПДР асобнымі катэгорыямі удзельнікаў дарожнага руху. Як паказвае статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, менавіта маладыя людзі садзяцца за руль транспартнага сродку, не маючы права кіравання, пераацэньваючы свае тэарэтычныя веды Правіл дарожнага руху і не валодаючы практычнымі навыкамі кіравання. Што імі рухае чалавеку цвярозага розуму зразумець цяжка: залішняя самаўпэўненасць, безадказнасць, адсутнасць самакантролю, пачуцці страху і павагі да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Кожны чалавек вольны самастойна распараджацца сваім лёсам, але кіруючы транспартным сродкам, не маючы такога права, чалавек часцяком вызначае лёс іншага чалавека.
У адносінах да вадзіцеляў, якія не маюць вадзіцельскіх правоў або пазбаўлены іх па якіх-небудзь прычынах, прымяняюцца наступныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння паводле дзейснага заканадаўства:
Артыкул 18.14. КоАП Рэспублікі Беларусь «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання»
- Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадача кіравання транспартным сродкам асобе, які не мае права кіравання, - цягнуць накладанне штрафу у памеры ад 145 да 580 рублёў ( ад пяці да дваццаці базавых велічынь).
- Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 580 рублёў да 1450 рублёў ( ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь) або грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.
Іншымі словамі, за паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў разглядаецца судамі.
Паважаныя грамадзяне! Не дапусціце яшчэ адной бяды! Калі Вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення або які не мае права на кіравання транспартнымі сродкамі, тэрмінова паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 80293450534 або GSM 102 (званок бясплатны). Магчыма, Ваша інфармацыя зберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дазволіць зламаць лёс іншаму.
АДАІ Пухавіцкага РАУС