Так, 13.04.2021 г. быў ажыццёўлены выезд у ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас». Устаноўлена, што кіраўнікамі вытворчых структурных падраздзяленняў, майстрамі цэхаў вытворчасцей праводзіцца кантроль фізічнага стану работнікаў прадпрыемства (загад № 9 ад 04.01.2021 г.). На прадпрыемстве маецца часопіс, у які заносяцца ўсе запісы агляду вадзіцельскага і механізатарскага складу. Заключаны дагавор з УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ» на аказанне паслуг па правядзенні штодзённых перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў аўтатранспарту. Маецца Алкатэст-203 №БЖ49, паверка да 05.09.2021 года. Кіраўніку ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» была даведзена інфармацыя аб затрыманні работніка прадпрыемства за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. На момант правядзення праверкі парушэнняў транспартнай дысцыпліны сярод работнікаў ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» не выяўлена.
15.04.2021 г. падчас ажыццяўлення маніторынгу ў ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» устаноўлена, што аўтатранспарт прадпрыемства эксплуатуецца без допуску на ўдзел у дарожным руху. Інжынер прадпрыемства прыцягнуты старэйшым дзяржаўным аўтамабільным інспектарам аддзела ДАІ Пухавіцкага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.21 КоАП Рэспублікі Беларусь.
АДАІ Пухавіцкага РАУС