Псіхолагі цэнтра аказваюць псіхалагічную дапамогу і падтрымку. Спецыялісты інфармацыйна-даведачнай службы цэнтра дадуць інфармацыю аб службах раёна, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца рашэнне праблем асоб, якія прыбылі з месцаў пазбаўлення волі або вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, пададуць неабходныя буклеты і інфармацыйныя лісты.
ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» размешчаны па адрасе: г.Мар'іна Горка, вул. Новая Заря, ТБЦ «Хельсінкі», 2-й паверх.
Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, у аддзеле пенсійнага забеспячэння акажуць дапамогу ў прызначэнні пенсіі. Аддзел пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама размешчаны па адрасе: г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 25.
У службе занятасці асобам, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, акажуць садзейнічанне ў працаўладкаванні, а тым беспрацоўным, якія не могуць працаўладкавацца па прафесіі або не маюць яе, будзе прапанавана навучанне ў навучальных установах г.Мінска і Мінскай вобласці.
Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама размешчаны па адрасе: г.Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, 22а.
Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій), размяшчаецца на партале дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь http://www.gsz.gov.by і штодня абнаўляецца.
Назіральная камісія Пухавіцкага райвыканкама