Старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Міхайлавіч Каляда правёў сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». З інфармацыяй па тэме Адзінага дня інфармавання выступіў начальнік аддзела статыстыкі Пухавіцкага раёна Краснік Леанід Міхайлавіч, які растлумачыў парадак правядзення перапісу насельніцтва ў 2019 годзе. У ходзе сустрэчы з калектывам былі абмеркаваны пытанні, якія хвалююць работнікаў ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў».