На пасяджэнні савета было разгледжана пытанне аб рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў супраць жыцця, здароўя грамадзян і грамадскага парадку на тэрыторыі горада Мар'іна Горка за 8 месяцаў 2019 года.
З жыхарамі горада Мар'іна Горка, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні ў жніўні 2019 г., і якія прыйшлі на пасяджэнне, былі праведзены індывідуальныя прафілактычныя гутаркі.
Найбольш шматлікая катэгорыя сярод выкліканых парушальнікаў – тыя, хто з'явіўся ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.
Перад прысутнымі выступілі члены савета, якія патлумачылі сацыяльныя і прававыя наступствы злоўжывання спіртнымі напоямі, далі рэкамендацыі аб ўстрыманні ад ужывання спіртных напояў, аб прыняцці мер да працаўладкавання, аб выпраўленні становішча.