Вытворчасць на прадпрыемстве ахоплівае ўсю гаму свяцілень для адміністрацыйна-грамадскіх памяшканняў, у тым ліку для аўдыторый навучальных устаноў, а таксама спартыўных і актавых залаў, холаў і іншых памяшканняў.
Прадпрыемства з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь вытворцам сядзенняў для спартыўных і забаўляльных аб'ектаў.
Вырабы выпускаюцца болей 15 гадоў. Сядзенні вырабляюцца па арыгінальнай тэхналогіі, адказваюць патрабаванням сучаснага дызайну і прызначаны для размяшчэння на стадыёнах, лёгкаатлетычных манежах, амфітэатрах, вакзалах, грамадскіх месцах, а таксама для камплектацыі мабільных, хуткаўзведзеных зборна-разборных трыбун, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў на адкрытых і закрытых пляцоўках.
Сядзенні траўмабяспечныя і ўстойлівыя да механічных і атмасферных уздзеянняў.
Поўны каталог прадукцыі, а таксама прайс-лісты можна паглядзець сайце www.gomelsvet.by