Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, а з 13 ліпеня - у БДУ для рэзервовых дзён здачы ЦТ.
Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. З 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя выпрабаванні непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня па 4 жніўня. З 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.
Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановах вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове — па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).