IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.06.2019

Памятка адпачываючым на вадаёмах летам

Дзяржаўная ўстанова «Пухавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» папярэджвае!

  1. Найбольш небяспечна знаходжанне на сонцы з 11 да 17 гадзін дня. У гэты час рызыка перагрэву максімальная.
  2. У гарачы час сутак старайцеся больш знаходзіцца ў цені. Пазбягайце прамых сонечных прамянёў.
  3. Абавязкова надзеньце галаўны ўбор.
  4. Піце шмат вадкасці, лепш мінеральнай вады (не менш як 2 літры у дзень).
  5. Пасля працяглага знаходжання на сонца ўваходзіць у ваду варта паступова, каб цела прызвычаілася да прахалоднай вады.

Сімптомы цеплавога і сонечнага ўдару: пачырваненне, галавакружэнне, галаўны боль, млоснасць, агульная слабасць, млявасць, паслабленне сардэчнай дзейнасці, моцная смага, шум у вушах, дыхавіца, павышэнне тэмпературы цела, у цяжкіх выпадках - страта свядомасці.

Пад уздзеяннем сонечных прамянёў могуць паўстаць апёкі скуры 1-2 ступеняў. Каб пазбегнуць апёкаў выкарыстоўвайце сонцаахоўныя сродкі.

Дапамога пры цеплавым удары:

  1. Неадкладна змесціце пацярпелага ў цень ці перанясіце яго ў прахалоднае памяшканне.
  2. Здыміце вопратку з верхняй паловы цела і пакладзеце на спіну, трохі прыпадняўшы галаву.
  3. Пакладзеце на галаву халодны кампрэс.
  4. Абгарніце цела мокрай прасцінай або апырскайце прахалоднай вадой.
  5. Дайце пацярпеламу багатае пітво.
  6. Пры непрытомным стане паднясіце да носа вату, змочаную нашатырным спіртам.
  7. Пры неабходнасці, выклічце лекара.

Неабходна памятаць!

1.Купаться можна толькі ў дазволеных месцах – на вадаёмах Міхайлаўскае, Узляны, пляжы г.Мар'іна Горка.

Пры купанні не глытаць ваду з вадаёма, пасля купання – прыняць душ.

На вадаёмах Матчына, Дукора купанне забаронена ў сувязі з тым, што якасць вады не адказвае патрабаванням гігіенічных нарматываў па мікрабіялагічных паказчыках.

Чытаць 1040 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»