IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.04.2019

Аб сацыяльнай падтрымцы грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый», іншымі актамі заканадаўства грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўляецца шэраг мер сацыяльнай абароны, уключаючы пенсійнае забеспячэнне, дзяржаўныя сацыяльныя льготы і іншыя меры сацыяльнай падтрымкі.

Пенсіі па ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый прызначаюцца са зніжэннем узросту, устаноўленага артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні»:

  • прымаўшыя ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах 10-кіламетровай зоны 1986 годзе ці не менш за 10 сутак у 1987 годзе – на 10 гадоў;
  • прымаўшыя ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986-1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый, пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва) – на 5 гадоў.

Грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый пенсіі па ўзросце прызначаюцца:

  • мужчынам – па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў;
  • жанчынам – па дасягненні 45 гадоў i пры стажы працы не менш за 15 гадоў.

Грамадзянам, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь інваліднасці з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі, выплачваюцца надбаўкі да атрыманай пенсіі ў наступных памерах ад мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце:

  • інвалідам 1 групы, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў - 100 працэнтаў;
  • інвалідам 2 групы - 75 працэнтаў;
  • інвалідам 3 групы - 50 працэнтаў.

Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986-1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы i прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый, пенсіі павышаюцца на 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту.

Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1988-1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя або камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы i прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў гэтай катастрофы і грамадзянам, эвакуяваным, адселеным, самастойна выехаўшым з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення (уключаючы дзяцей, якія знаходзіліся ва ўнутрычэраўным стане), за выключэннем прыбылых у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 года, пенсіі павышаюцца на 25 адсоткаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» для інвалідаў Ι і ΙΙ групы, а таксама асоб, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадугледжаны шэраг сацыяльных ільгот:

  • 90-працэнтная зніжка з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў;
  • бясплатнае выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, металаакрылатаў (металакампазітаў), металакерамікі і фарфору, а таксама нанясення ахоўна-дэкаратыўнага пакрыцця з нітрыд-тытана) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства, а таксама права на забеспячэнне іншымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь;
  • першачарговае бясплатнае санаторна – курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) - толькі для непрацуючых грамадзян;
  • бясплатны праезд на гарадскім і прыгарадным транспарце агульнага карыстання ў рэгулярных зносінах, за выключэннем таксі і электрацягнікоў бізнес-класа;
  • 50-працэнтная зніжка з платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы займанага жылога памяшкання і права на 50-працэнтную зніжку з платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта і камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), газа-, электра- і цеплазабеспячэнне, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак) па ўстаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам субсідаваных дзяржавай тарыфах (цэнах) для насельніцтва ў межах зацверджаных нормаў спажывання, а пражываючым у дамах без цэнтральнага ацяплення - за паліва, якое набываецца ў межах нормаў, устаноўленых заканадаўствам для продажу насельніцтву.

Інвалідам III групы ўстаноўлена права на 50-працэнтную зніжку з кошту лекавых сродкаў, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў у парадку, які вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь, для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці.

Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана прадастаўленне працоўнага водпуску ў летні ці іншы зручны час работнікам з ліку ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асоб, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інвалідаў, у дачыненні да якіх ўстаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Таксама названыя асобы маюць права на сацыяльны адпачынак без захавання заработнай платы працягласцю 14 каляндарных дзён у годзе.

Льготы і гарантыі асобам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прадастаўляюцца на падставе пасведчанняў, нацыянальнага ўзору, выдадзеных у парадку, устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. № 407 «Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы».

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама

 

Чытаць 1091 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»