IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.04.2019

Аб парадку выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 118 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» ўстаноўлена выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў.

Указаная матэрыяльная дапамога прадастаўляецца Героям Савецкага Саюза і прыраўнаваным да іх асобам у памеры 2 000,00 рублёў; інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны ў памеры 1 500,00 рублёў; працаўнікам тылу ў гады вайны і жыхарам блакаднага Ленінграда ў памеры 800,00 рублёў; членам сем'яў загінуўшых ваеннаслужачых, былым вязням і інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтвы, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, у памеры 650,00 рублёў.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога аказваецца пастаянна пражываючым у Рэспубліцы Беларусь ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, прадугледжаных Указам, якія атрымліваюць пенсію ад Рэспублікі Беларусь альбо атрымліваюць пенсію ў Рэспубліцы Беларусь (часткова або цалкам) з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння і стаяць на ўліку ў пенсійным фондзе Рэспубліцы Беларусь.

Да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, адносяцца асобы, пералічаныя ў пункце 1 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб ветэранах», а таксама якія прымалі ўдзел у вайне з Фінляндыяй з 30 лістапада 1939 г. па 13 сакавіка 1940 г. і вайне з Японіяй з 9 жніўня па 3 верасня 1945 г.

Асобам, якія маюць пасведчанне ўдзельніка вайны, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Кітаі, Паўночнай Карэі, Венгрыі, у раёне вострава Даманскі, у раёне возера Жаланашколь пасля 3 верасня 1945 г. аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца.

Да членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлi), зніклi без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, адносяцца асобы, якія атрымліваюць павышэнне пенсіі згодна з пунктам «В» артыкула 68 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні», а менавіта:

  • удовы загінулых вайскоўцаў, якія не ўступілі ў новы шлюб, якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 180 адсоткаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце;
  • дзеці і іншыя ўтрыманцы загінулага вайскоўца, прызнаныя інвалідамі з дзяцінства, якім устаноўлена павышэнне памеру пенсіі на 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога не выплачваецца:

  • дзецям (у тым ліку усыноўленым) і іншым утрыманцам з ліку членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, якім паказанае павышэнне пенсіі не ўстаноўлена;
  • удовам і дзецям, прызнаным інвалідамі з дзяцінства, інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, памерлых пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі ў адпаведнасці з часткай шостай пункта «Б» артыкула 68 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года «Аб пенсійным забеспячэнні».

Пры наяўнасці права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах дапамога аказваецца па падставе, які прадугледжвае найбольшы памер выплаты.

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца па месцы пенсіянеравання грамадзян згодна з ведамаснай прыналежнасцю органаў, якія ажыццяўляюць іх пенсійнае забеспячэнне (Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь), у перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 г. у парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога, якая засталася не атрыманай у сувязі са смерцю яе атрымальніка, членам яго сям'і не выплачваецца, не успадкоўваецца і падлягае вяртанню ў рэспубліканскі бюджэт.

Асобам, якія маюць права на атрыманне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць сацыяльнае абслугоўванне (у тым ліку ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах) , а таксама якія знаходзяцца на ложках сястрынскага догляду, у месцах пазбаўлення волі, выплата ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама

 

Чытаць 1062 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»