IMG 20241024 161646 137

Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.01.2019

Паважаныя грамадзяне!

Многія жыхары Пухавіцкага раёна да цяперашняга часу не рэалізавалі сваё права на бязвыплатнае атрыманне часткі дзяржаўнай маёмасці шляхамабмену імянных прыватызацыйных чэкаў «маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія абслугоўваюць Мінскую вобласць, да абмену на чэкі «маёмасць» прапануюцца акцыі 35акцыянерных таварыстваў як рэгіянальнага так і рэспубліканскага значэння, у ліку якіх прадпрыемствы прамысловага і будаўнічага комплексаў, транспартныя і іншыя.

Для ажыццяўлення абмену неабходна звярнуцца ў любое падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, з пашпартам і сертыфікатам ІПЧ «маёмасць» (пошук бліжэйшага аддзялення можна ажыццявіць на афіцыйным сайце банка па адпаведным рэгіёне і паслузе «аперацыі з чэкамі «маёмасць»). Згублены сертыфікат можа быць адноўлены банкам (паслуга платная). Абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя асабіста (без абмежавання), а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (у суме не больш за 250 чэкаў).

Абмен чэкаў « маёмасць » на акцыі ў Пухавіцкім раёне ажыццяўляецца ў цэнтры банкаўскіх паслуг №626 / Аперацыйная служба філіяла №500 – Мінскае ўпраўленне ААТ « ААБ Беларусбанк», г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, д. 27, тэлефон 8(01713)35397;

Падрабязную інфармацыю аб абмене можна атрымаць у аддзяленнях банка і на афіцыйным сайце банка www.belarusbank.by (задаўшы ў пошукавіку − чэкі «маёмасць»). Звесткі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыстваў і аб велічыні налічваюцца дывідэндаў размешчаны на Адзіным партале фінансавага рынку www.portal.gov.by.»

Звяртаем увагу, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2016 г. № 79 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў « маёмасць » устаноўлены па 30 чэрвеня 2019 года.

Чытаць 1157 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»