Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

21.03.2019

Цікава, а галоўнае бяспечна!

Калі гаворка ідзе аб бяспецы кожнага дзіцяці, любы дарослы будзе старацца зрабіць усё магчымае і немагчымае! Адным з аспектаў забеспячэння бяспекі дзяцей з'яўляецца навучанне іх асновам правілаў, выконваючы якія можна засцерагчыся ад бяды.

Сумясціць адукацыйны працэс з забаўкай, уцягнуць, зацікавіць дзіцяці - залог паспяховага навучання. Для гэтага сёння ў Рудзенскай дзіцячай бібліятэцы адкрыўся пакой з супрацьпажарнай тэматыкай! Для правядзення цырымоніі адкрыцця слова далі начальніку РАНС Аляксею Несцяровічу. «Перш за ўсё хочацца сказаць, што забяспечыць бяспеку дзяцей – наша з вамі першарадная задача. І мы падыходзім да гэтага пытання з розных бакоў. І вось сёння мы адкрываем у гэтым выдатным месцы першы ў раёне пакой з супрацьпажарнай тэматыкай! Наведваючы гэты пакой, дзеці будуць усебакова развівацца, а таксама папаўняць запас ведаў правілаў бяспекі, што дапаможа ім зрабіць сваю будучыню бяспечнай!» - з такімі словамі выратавальнік перарэзаў урачыстую стужку.

Пасля цырымоніі афіцыйнага адкрыцця ўсіх гасцей мерапрыемства чакала святочная канцэртная праграма з удзелам дзяцей і бацькоў. Таксама ў працэсе забаўляльнай часткі праграмы работнікамі РАНС у рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага Ўсім!» былі праведзены конкурсы і віктарыны на супрацьпажарную тэматыку. Па выніках спаборніцтваў усім удзельнікам былі ўручаны памятныя прызы.

Прочитано 623 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»