З прыемнага моманту пачалася ў пятніцу ранішняя нарада ў райвыканкаме. Напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч і начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Маеўскі павіншавалі лепшых працаўнікоў галіны і ўручылі ім за добрасумленную і плённую працу, уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны нашага раёна Ганаровыя граматы і падзякі райвыканкама.
У ліку ўзнагароджаных — намеснік дырэктара па вытворчасці СУП «Дукора-Агра» Дзмітрый Ганчароў, галоўны бухгалтар ААТ «Індустрыя-СГ» Вольга Плышэўская, брыгадзір раслінаводчай брыгады «Матарова» ААТ «Голацк» Дзяніс Сяверын, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Наталля Меркуль, галоўны заатэхнік СУП «Дукора-Агра» Мікалай Дашкевіч, інжынер па ахове працы СГФ «Чырвоны май» Юлія Шыманская, галоўны бухгалтар ААТ «Вецярэвічы» Іна Меркуль.
Андрэй Міхайлавіч падзякаваў кожнаму, хто ўнёс свой уклад у вытворчую бяспеку краіны, за адданасць выбранай прафесіі і адзначыў, што толькі сапраўдная любоў да сваёй работы дапамагае дасягаць высокіх вынікаў.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.