Яго стваральнікі вырашылі звярнуць асаблівую ўвагу на традыцыйную народную творчасць і зрабіць так, каб песні розных рэгіёнаў загучалі на ўсю краіну. Зусім нядаўна адну з праграм гэтага праекта здымалі ў нашым раёне. Яе галоўным героем стаў вядомы на Пухавіччыне калектыў — народны фальклорны ансамбль «Зарачанка» Блонскага сельскага Дома культуры. Здымкі праходзілі ў Мар’інагорскай дзіцячай школе мастацтваў і ў раённым краязнаўчым музеі ў Блоні. У выкананні «Зарачанкі» Беларусь пачула песні Пухавіччыны. Праграма ўжо выйшла ў эфір. Паглядзець яе запіс можна ў інтэрнэце.
Наталля ПАРХОМЧЫК.