IMG 20241024 161646 137

Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

06.02.2019

У Пухавіцкім раёне прайшлі мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах Халакоста

У Пухавіцкім раёне прайшлі мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах Халакоста

 

У міжнародным календары памятных дат ёсць нямала такіх, што звязаны з падзеямі Другой сусветнай вайны. Сярод іх Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста, які адзначаецца 27 студзеня, і Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў — 11 красавіка. Для ўдзельнікаў хору былых малалетніх вязняў фашызму “Лёсы”, сустрэча з якімі адбылася ў сярэдняй школе № 2 горада Мар’іна Горка, гэта не проста даты, а частка іх жыцця. У зусім раннім дзяцінстве ім было наканавана перажыць усе жахі вайны, бо тое, што адбывалася ў гета і фашысцкіх канцлагерах, у прамым сэнсе можна назваць пеклам.

Хор «Лёсы» быў створаны ў 2004 годзе жыхарамі Мінска. З таго часу яго ўдзельнікі правялі шмат канцэртаў, сустрэч не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яны пабывалі ў Расіі, Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, Казахстане, Аўстрыі і іншых краінах Еўропы і Азіі. І ўсюды расказвалі аб тым, як гэта — глядзець на свет дзіцячымі вачыма з-за калючага дроту.

У 2015 годзе да 70-годдзя з Дня Перамогі калектыў распрацаваў праект «Не фашызму! Дзяцінства без вайны!». Ён дзейнічае ўжо пяты год і застаецца актуальным. У межах гэтага праекта з’явіўся і міжнародны маршрут “Залатое кальцо памяці”.

У гэтым годзе хор атрымаў Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Высокай узнагароды ён удастоены «за значныя дасягненні ў справе захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнае выхаванне моладзі, годнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь падчас правядзення акцыі «Не фашызму! Дзяцінства без вайны!», гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.

У дні, калі ў нашай краіне ўспаміналі ахвяр Халакоста, легендарны калектыў правёў урок мужнасці ў сярэдняй школе №2 горада Мар’іна Горка. Ідэя такой сустрэчы належыць кіраўніку хора Галіне Змушка. Яе падтрымалі ў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, дзе рэалізуецца праект «Дыялог трох пакаленняў», а ў гэтыя дні прайшло нямала мерапрыемстваў у памяць аб ахвярах Халакоста.

У Мар’інай Горцы госці спачатку наведалі мастацкую галерэю раённага краязнаўчага музея. Яе дырэктар Аляксандр Прановіч расказаў аб тым, колькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна загінула грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. Выставу на гэтую тэму супрацоўнікі музея падрыхтавалі і для школы.

Падчас сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі са сцэны прагучалі патрыятычныя песні, вершы на тэму “Дзяцінства і вайна”, аўтарам якіх з’яўляецца мастацкі кіраўнік калектыву Людміла Бурдыка. І самае галоўнае — успаміны. Удзельнікі калектыву пачалі сваё выступленне з пераклічкі: “Я — Жэня Дзегцярова, тры гады, канцлагер Зайфельд-Зале, Германія”. “Я — Дзіна Качан, тры гады, канцлагер Азарычы”. “Я — Тамара Папова, 900 дзён у блакадным Ленінградзе”. “Я — Мая Макарчанка, тры гады, Беларусь, акупацыя”. “Я — Яўген Стасевіч, 13 гадоў, канцлагер Грос-Розен, Германія”.

Кіраўнік калектыву Галіна Змушка амаль тысячу дзён знаходзілася ў фінскім лагеры на тэрыторыі Карэліі разам з маці, двума братамі і сястрой. Ёй было тры гады. Ганна Доўнар расказала, як пяцігадовай дзяўчынкай апынулася ў канцэнтрацыйным лагеры Азарычы. Гэта страшнае месца праіснавала меней двух тыдняў, але на міжнародным узроўні лагер прызнаны адным з самых жудасных у Еўропе. У сакавіку 1944 года фашысты сагналі каля 50 тысяч чалавек мірных жыхароў з прыфрантавой паласы на балота, дзе трымалі іх без даху над галавой, не кармілі, і ў дадатак да ўсяго заразілі тыфам. Акупанты разлічвалі, што салдаты з наступаючых савецкіх злучэнняў, сустрэўшыся з гэтымі людзьмі, таксама пачнуць хварэць. За той час, што існаваў лагер, у ім памерла каля 20 тысяч чалавек. Але Ганне Доўнар пашчасціла выжыць.

Госці таксама падрыхтавалі фільм пра Асвенцым, які стаў сапраўднай фабрыкай смерці.

Удзел у мерапрыемстве прымалі і пухавіччане, для якіх тэма сустрэчы з’яўляецца вельмі блізкай. Мікалай Гурын у гады Вялікай Айчыннай вайны быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію. У апошнія гады ён шмат займаўся грамадскай працай, стаў складальнікам сямі кніг “Пухавіччына памятае”, у якіх сабраны ўспаміны нашых землякоў аб вайне.

Краязнаўца Барыс Муха цесна супрацоўнічае з Гістарычнай майстэрняй імя Леаніда Левіна. Ён расказаў аб мерапрыемствах, якія праходзяць там у гэтыя дні. Дарэчы, 25 студзеня ў межах праекту «Дыялог трох пакаленняў» адбылася сустрэча пад знакам Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. Яе ўдзельнікі вялі размову пра трагічныя месцы ваенных падзей менавіта ў Беларусі. Успомнілі яны і пра дзіцячы лагер у вёсцы Скобраўка на тэрыторыі нашага раёна. А таксама пра тое, што жыхары вёскі Парэчча выратавалі сорак дзяцей з мінскага гета, сярод якіх была і Мая Крапіна. У мінулым годзе яна пайшла з жыцця, і шэраг мерапрыемстваў, што праходзілі ў гэтыя дні ў Мінску, былі прысвечаны яе памяці.

Пасля завяршэння сустрэчы ў школе госці і вучні наведалі аграгарадок Пухавічы, дзе ўсклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму, пабывалі каля знака, усталяванага ў памяць аб дзецях вайны. У арганізацыі гэтай часткі мерапрыемства дапамогу аказала ААТ “Пухавічынафтапрадукт”, якое выдзеліла транспарт. На развітанне дырэктар школы Дзіна Паўлава выказала спадзяванне, што ветэраны яшчэ не раз сустрэнуцца з вучнямі і настаўнікамі. Дыялог трох пакаленняў будзе працягвацца.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15419-u-pukhavitskim-rajone-prajshli-merapryemstvy-pamyats-ab-akhvyarakh-khalakosta.html#sigProId5d557f0b8d
Прочитано 942 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»