IMG 20241024 161646 137

Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

04.02.2019

Прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод» праходзіць ў Пухавіцкім раёне

Прыемную эстафету віншаванняў у рамках прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” на гэтым тыдні прынялі калектывы ААТ “Племянны завод “Індустрыя” і ААТ “Аграсімвал”.

 

На МТФ “Блонь” старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец завітала разам з намеснікам начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Паўлам Бакіноўскім. Яны ўручылі падарункі загадчыцы фермы Вользе Цэгла і ветфельчару Уладзіміру Лосічу. Да віншаванняў далучыўся і прафсаюзны камітэт сельгаспрадпрыемства. Выконваючы абавязкі дырэктара Віктар Коршунаў і старшыня прафкама гаспадаркі Надзея Салоха адзначылі, што ўзнагароды атрымаюць самыя вопытныя і неабыякавыя да справы людзі. Гэта аператар машыннага даення Таццяна Федарынчык, стаж працы якой набліжаецца да трыццаці гадоў, жывёлавод Раіса Сахончык і слесар Мікалай Гайдук.

Шмат добрых слоў было сказана ў адрас калектыву малочнатаварнай фермы “Пухавічы”. Не першы раз у рамках гэтай акцыі віншаванні прымала жывёлавод Наталля Лапіцкая. Для аператара машыннага даення Зінаіды Петрусевіч, якая працуе на ферме з 2004 года, гэта ўзнагарода стала першай.

Яшчэ адна падзяка за працу з’явілася ў тэхніка-асемянатара Ірыны Сімаковіч. Ірына Іванаўна адказвае за ўзнаўленне статку на малочнатаварных фермах “Пухавічы” і “Зацітава Слабада”. Па выніках 2018 года выхад цялят на сто кароў на фермах у сярэднім склаў 86 працэнтаў. На гэты год спецыяліст ставіць мэту палепшыць свае паказчыкі.

— На ферме я працую ўжо сем гадоў. Вырасла на Пухавіччыне, затым пераехала ў Мінск. Склалася так, што вярнулася дадому. Як кажуць, дзе нарадзілася, там і згадзілася, — з усмешкай гаворыць Ірына Сімаковіч. — Мая маці ў свой час працавала ў “Індустрыі”. Раней я з жывёлагадоўляй не была звязана, але цяпер працягваю сямейную дынастыю.

Аператар машыннага даення Валянціна Крывіцкая.

У ААТ “Аграсімвал” акцыя “Наш жывёлавод” супала з падвядзеннем працоўных вынікаў за мінулы год. За добрасумленную працу Людміла Ленкавец і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ірына Федаровіч падзякавалі жывёлаводам МТК “Бор” Надзеі і Міхаілу Халадок, Уладзіміру Грыньку і аператару машыннага даення Валянціне Крывіцкай.

— Дванаццаць гадоў я працую на ферме на адной групе. Цяпер у меня 48 кароў, — расказвае Валянціна Аляксандраўна, якая з’яўляецца адным з лідараў у гаспадарцы па надоях. — Хутка надыдзе час заслужанага адпачынку, але пакуль дазволіць здароўе, буду працаваць.

У прысутнасці калектыву дырэктар гаспадаркі Юрый Плешавеня ўзнагародзіў Наталлю Елішэвіч, Тамару Смычкову, Наталлю Герман як лепшых аператараў машыннага даення. Па вытворчых паказчыках за мінулы год вызначыліся таксама жывёлаводы Святлана Баёк, Зінаіда Леўчык, тэхнік-асемянатар Вольга Фіневіч. Загадчыцу МТФ “Гарэлец” Зінаіду Цымановіч і начальніка МТК “Бор” Сафію Рымша ўзнагародзілі за шматгадовую і добрасумленную працу.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15391-prafsayuznaya-aktsyya-nash-zhyvjolavod-prakhodzits-pukhavitskim-rajone.html#sigProId61ce0681b5
Прочитано 1147 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»