Пухавіччане заваявалі шаснаццаць медалёў. Астатнія дваццаць прызавых месцаў аспрэчвалі паміж сабой прадстаўнікі іншых каманд. На першую прыступку п’едэстала падняліся Аляксей Буры, Юлія Семашчук, Мікіта Сасноўскі, Яўген Шырокі, Аляксей Нікагасян, Паліна Захарава. У нашай скарбонцы таксама пяць срэбраных і столькі ж бронзавых медалёў.
— У цэлым я задаволена вынікамі каманды, — гаворыць трэнер Вольга Рак. — Гэтыя спаборніцтвы сталі дэбютнымі для Ромы Калеева. Рома пачаў трэніравацца ў кастрычніку мінулага года, але ўжо паказвае паспяховыя вынікі. Хлопчык мае добры ўзровень лазання для навічка. Сярод васямнаццаці дзяцей у сваёй узроставай групе ён заняў шостае месца. Да прызёраў яму не хапіла некалькі балаў.
Каб такіх крыўдных сітуацый у пухавіччан не было, яны працягваюць пастаянныя трэніроўкі і выступленні. Да канца спартыўнага сезона запланавана яшчэ шмат стартаў. Нашы землякі матываваны ў чарговы раз пацвердзіць званне чэмпіёнаў Мінскай вобласці.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.