Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

17.09.2018

Над папаўненнем кармавых запасаў актыўна працуюць земляробы ААТ “Аграсімвал”

Уборка кукурузы на сілас —  цяпер самы масавы від палявых работ. Ён вядзецца ва ўсіх   гаспадарках   раёна. Сельгасарганізацыям   трэба  ўбраць 8088 гектараў кукурузы. Гэты план ужо выкананы больш чым на 20 працэнтаў.

Над папаўненнем кармавых запасаў актыўна працуюць земляробы ААТ “Аграсімвал”. Сіласную траншэю на 1800 тон на МТФ “Гарэлец” ужо заклалі. У сераду мы сустрэлі корманарыхтоўчае звяно на полі каля малочнатаварнага комплексу  “Бор”.  Сяргей Пікулік працаваў на КВК-800.  Алег Руды, Уладзімір Зуб і Валянцін Ціханаў, які цяпер праходзіць практыку ў гаспадарцы, былі задзейнічаны на адвозцы зялёнай масы. Дзякуючы таму, што поле знаходзілася побач з фермай, механізатары спраўляліся такой невялікай камандай.

17 09 2018 2

Механізатар Сяргей Пікулік.

— Калі скончым убіраць кукурузу на гэтым полі і  пераедзем далей, да гэтага звяна далучацца яшчэ некалькі вадзіцеляў, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Марыя Цымановіч. — “Каралеву палёў” убіраем на 600 гектарах. На зерне пакідаць не плануем. Месцамі кукурузу падсушыла, аднак у цэлым яна вырасла нядрэнная. Нам ёсць з чаго нарыхтоўваць  кармы. Трамбоўка зялёнай масы вядзецца сваімі сіламі ў дзве змены.

Гаспадаркі раёна працягваюць працаваць па прынцыпе ўзаемадапамогі. Нядаўна некалькі работнікаў ААТ “Аграсімвал” былі задзейнічаны на адвозцы і трамбоўцы зялёнай масы падчас нарыхтоўкі сіласу ў ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”. У чацвер кормаўборачны камбайн з гэтай сельгасарганізацыі  прыехаў на дапамогу суседзям.

17 09 2018 3

Механізатар Алег Руды.

На мехдвары гаспадаркі амаль пуста: тэхніка і людзі размеркаваны па палях.  Павел Валасевіч працягвае сяўбу азімай пшаніцы. Ён ужо засеяў больш за 430 гектараў з 950 запланаваных. Насенне механізатару падвозіць малады вадзіцель Уладзімір Журавель.

Анатолій Лабанок і Аляксандр Кікот займаюцца ворывам. Пад азімыя збожжавыя яны зааралі больш за 830 гектараў.  Уладзімір  Мазанік нядаўна завяршыў хімпраполку азімага рапсу.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

 

Прочитано 2854 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»