Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

18.07.2018

Пакуль касавіца і жніво не сустрэліся…

У ААТ “Агра-абярэг” практычна ўсё гатова да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Да напружанай работы падрыхтаваны дзевяць камбайнаў, з іх чатыры ўжо некалькі дзён займаюцца абмалотам рапсу. Уключыліся ў работу і сушыльныя комплексы, дзе вядзецца падрыхтоўка насення рапсу да здачы на перапрацоўчыя прадпрыемствы. На лінейку гатоўнасці пастаўлена тэхніка, якая будзе адвозіць зерне ад камбайнаў.

Дні, якіх нямнога ўжо застаецца да пачатку масавай уборкі зерневых, у гаспадарцы імкнуцца спаўна выкарыстаць для нарыхтоўкі травяністых кармоў.

У час першага ўкосу корманарыхтоўчы атрад плённа папрацаваў на нарыхтоўцы сена. Запланаваныя ў гаспадарцы аб’ёмы гэтай работы самыя вялікія ў раёне — 950 тон. План выкананы ўжо больш чым на 90 працэнтаў.

Для шматлікага пагалоўя буйной рагатай жывёлы, якое мае ААТ “Агра-абярэг”, патрабуецца таксама шмат сенажу і сіласу, якіх неабходна нарыхтаваць адпаведна 13900  і 15600  тон.

— Больш за 8260 тон сенажу нарыхтавана. Да пачатку жніва разлічваем яшчэ пакласці ў сянажную яму больш за паўтары тысячы тон, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Раіса Есімчык. — Механізатары корманарыхтоўчага атрада працуюць поў-ны светлавы дзень. Мікалай Ляпёшка і Іосіф Вільтоўскі працуюць на касілках, Фёдар Хадыка і Мікалай Паўлоўскі — на здрабняльніках. Варушаць зялёную масу Дзяніс Кавальчук, Аляксандр Ладуцька, Аляксандр Находзька, на прэсах падбіраюць яе Віктар Граблюк і Уладзімір Хадыка. Шэсць трактароў задзейнічаны на адвозцы травяністых кармоў. Усе працуюць зладжана.

Праўда, калі распачнецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур, якія займаюць 2660 гектараў, ды яшчэ 100 гектараў насеннікаў шматгадовых траў, корманарыхтоўчы атрад зменшыцца. На збожжаўборачныя камбайны перасядуць чацвёра механізатараў. Астатнія будуць працягваць касавіцу сваімі сіламі, каб выкарыстаць увесь аптымальны для гэтай справы час і назапасіць на зімова-стойлавы перыяд удосталь травяністых кармоў добрай якасці.

Андрэй  ГЕОРГІЕЎ.

Прочитано 2948 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»