Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

01.11.2017

Цукровыя буракі — культура прыбытковая

Цукровыя буракі атрымаюць пастаянную прапіску на палетках некаторых пухавіцкіх гаспадарак. Пра гэта сведчаць вынікі дэбютнага сезона вырошчвання гэтай салодкай культуры: яна парадавала земляробаў высокай ураджайнасцю.  З уборкай гаспадаркі  справіліся, і цяпер вядзецца адвозка караняплодаў на ААТ “Слуцкі цукроварафінадны  камбінат”.

ААТ “Племянны завод “Індустрыя” пачало ўбіраць цукровыя буракі адным з першых. Пад іх у сельгасарганізацыі была выдзелена плошча ў 165 гектараў. Бурака-ўборачны камбайн працаваў па палях у дзве змены.  Пасля  спецыялізаваная тэхніка накіравалася ў іншыя гаспадаркі,  і перад земляробамі “Індустрыі” паўстала наступная задача: адвозка ўраджаю ў Слуцк. Некалькі тыдняў пагрузчык па чарзе напаўняў грузавыя машыны, якія аператыўна дастаўлялі буракі на перапрацоўчае прадпрыемства. Усяго з палеткаў гаспадаркі было вывезена 10 265 тон буракоў. Іх ураджайнасць склала 622 цэнтнеры з гектара — самая высокая ў раёне. 

— Такія добрыя вынікі, безумоўна, вельмі радуюць,  улічваючы тое, што і я як аграном, і гаспадарка ў цэлым упершыню сеялі цукровыя буракі, — адзначае галоўны аграном Сяргей Алесік. —  Мы стараліся выбраць добрыя палі, звярталі ўвагу на культуру-папярэднік. Сяўбу правялі з захаваннем усіх тэхналагічных прыёмаў. Пасля рабілі фунгіцыдную апрацоўку пасеваў, уносілі мікраэлементы і чатыры разы праводзілі хімпраполку.  У гэтыя восень-скія дні мы ўжо клапоцімся пра ўраджай цукровых буракоў будучага года. Пасяўную плошчу павялічым да 250 гектараў. З патрэбнымі палямі ўжо вызначыліся, рыхтуем іх да сяўбы. Мінеральныя ўдабрэнні ўнеслі, цяпер уносім арганіку  і праводзім восеньскае ворыва.

Павялічыць пасяўныя плошчы пад гэтую салодкую культуру плануюць і іншыя гаспадаркі. Перадумова для гэтага — добры ўраджай. У адкрытых акцыянерных таварыствах “Зазерка” і “Агра-Абярэг” вясной буракі пасеялі на 100 і 150 гектарах адпаведна. Ураджайнасцю земляробы задаволены: яна перавышае 510 цэнтнераў з гектара. У  наступным годзе салодкія караняплоды  названыя гаспадаркі будуць вырошчваць ужо на 200 гектарах. 

—  Гэты год  атрымаўся ўраджайным,  — гаворыць галоўны аграном ААТ “Агра-Абярэг” Раіса Есімчык. — Цяпер займаемся адвозкай караняплодаў з палёў. У дзень адвозім 100-200 тон. На суседніх палях кіпіць іншая работа: рыхтуем глебу пад салодкую культуру на наступны сезон.

Сельгасфіліялы “Дрычын” і “Светлая Ніва” таксама трапілі ў спіс гаспадарак-дэбютантаў, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў. У “Дрычыне” салодкія  караняплоды сёлета пасеялі на 100 гектарах, у “Светлай Ніве”  — на 85. У наступным годзе пасяўныя плошчы павялічаць на 50 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць у сельгасфіліялах — 400 цэнтнераў з гектара.

— Сёлетнія вынікі будзем разглядаць як падрыхтоўчы этап да наступнага сезона. Цяпер мы ведаем усе нюансы выро-шчвання гэтай  культуры, таму ў наступным годзе будзем чакаць лепшага ўраджаю, — расказвае галоўны аграном сельгасфіліяла “Дрычын” Галіна Сіпач. — Мы таксама працягваем адвозіць буракі ў Слуцк  і адначасова рыхтуем глебу пад  ураджай наступнага года.

Цукровыя буракі — культура прыбытковая. Гэты сезон паказаў, што гаспадаркі Пухавіччыны могуць паспяхова яе выро-шчваць.  У наступным годзе агульная пасяўная плошча пад буракі значна павялічыцца, таму кіраўніцтва раёна плануе набыць яшчэ адзін пасяўны агрэгат і бурака-ўборачны камбайн.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Прочитано 1016 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»