Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

27.10.2017

Гаспадаркі раёна рыхтуюць глебу пад ураджай будучага года

З завяршэннем гарачай уборачнай пары на першае месца сярод неадкладных работ у земляробаў выйшла падрыхтоўка глебы пад ураджай будучага года. Узняцце зябліва вядуць усе гаспадаркі раёна. Паспяхова з гэтай задачай спраўляюцца ў ААТ “Вецярэвічы”. План восеньскага ворыва ў гэтай сельгасарганізацыі адзін з самых вялікіх у раёне — 1931 гектар. На раніцу аўторка заарана 899 гектараў.

Узняццем зябліва на вецярэвіцкіх палях займаюцца вопытныя земляробы Аляксандр Бахур, Сяргей Кроцік і Аркадзь Врублеўскі. Аркадзь Міхайлавіч штогод задзейнічаны на ворыве і сёлета ўвайшоў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах. Працуе перадавік на няпростых тарфяных землях. Норма выпрацоўкі для яго агрэгата складае 13 гектараў. Ён жа штодзень дыскуе больш за 20 гектараў.

Звыш нормы працуюць таксама Аляксандр Бахур і Сяргей Кроцік. Да іх трактароў прычэплены плугі, якімі вядуць ворыва на мінеральных землях. Норма выпрацоўкі - 17 гектараў, аднак механізатары штодзень стабільна ўзорваюць да 25 гектараў.

- На ўзняцці зябліва задзейнічаны адны з лепшых нашых механізатараў. Яны зацікаўлены і ў працы, і ў заробку, да работы ставяцца адказна, стараюцца, — расказвае галоўны аграном Паліна Заяц. — Таксама зараз уносім калійныя ўдабрэнні. Тэмпы восеньскага ворыва крыху стрымліваюць паломкі тэхнікі, але, нягледзячы на гэта, мы плануем своечасова справіцца з планам.

Усе земляробы ведаюць, што своечасовае правядзенне восеньскага ворыва — гарантыя добрага ўраджаю. Узняцце зябліва паскарае падрыхтоўку да веснавой сяўбы і гарантуе хуткае ўключэнне ў пасяўную кампанію. Таксама гэты тэхналагічны прыём прадухіляе рост пустазелля.

Разам з ААТ “Вецярэвічы” лідзіруючыя пазіцыі ў раёне на ўзняцці зябліва займаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Абярэг”, “Племянны завод “Індустрыя”, “Зазерка”, “Голацк” і СУП “Дукора-Агра”.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://pukhovichi.gov.by/ru/stranitsa-avtora/item/13498-gaspadarki-rajona-rykhtuyuts-glebu-pad-uradzhaj-buduchaga-goda.html#sigProId96cc3791c7
Прочитано 843 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»