Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

10.07.2023

Жніву дадзены старт. У нашым раёне ў поле выехалі першыя камбайны

У сераду, калі ярка свяціла сонца і абдымаў цёплы летні вецер, у нашым раёне ў поле выехалі першыя камбайны. Быў дадзены старт галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі года — уборцы ўраджаю.

Вывелі камбайны ў поле аграрыі ААТ «Агра-Абярэг», «Энергія Агра», «Новы Бор», «Індустрыя-СГ», СУП «Дукора-Агра». У астатніх гаспадарках плануюць уключыцца ва ўборачную на наступным тыдні.

Убіраюць першай культурай, якая саспела раней за астатнія, азімы ячмень. Больш за ўсіх — 407 гектараў — вырасцілі яго ў ААТ «Індустрыя-СГ». 325 гектараў адвялі пад азімы ячмень аграрыі ААТ «Зазерка», 264 гектары — у СУП «Дукора-Агра» і ААТ «Вецярэвічы».

Як сцвярджаюць аграномы, азімы ячмень менш за іншых схільны да засухі і ў апошнія гады дае высокія ўраджаі. Таму ёсць спадзяванне, што засушлівае на-двор’е, якое стаяла ў маі і чэрвені, не адбілася на ўраджайнасці гэтай культуры. З першых убраных гектараў у ААТ «Агра-Абярэг» атрымалі 50 цэнтнераў збожжа, у ААТ «Энергія Агра» — 40 цэнтнераў з гектара, у ААТ «Інду-стрыя-СГ» — 37,1 цэнтнера.

Ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама адзначылі, што пачаты ўборачны працэс дазволіць земляробам сельгасарганізацый праверыць гатоўнасць камбайнаў і зернесушыльных комплексаў, а ў выпадку неабходнасці хутка вы-правіць выяўленыя недахопы, каб да масавага жніва збожжавых каласавых культур быць у поўнай гатоўнасці. Услед за азімым ячменем пачнецца ўборка азімага рапсу, які таксама вырошчвалі ў некаторых гаспадарках.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 260 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»