Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

06.07.2023

Ці будзе прыпынак? Такое пытанне хвалюе грамадзян вёскі Зазерка, якім сёння недастаткова два пункты спынення рэйсавага аўтобуса

Прыпынак па патрабаванні? Ці проста прыпынак? І ці будзе ён? Такое пытанне хвалюе грамадзян вёскі Зазерка, якім сёння недастаткова два пункты спынення рэйсавага аўтобуса. Праблему жыхары агучылі падчас асабістага прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алегам Белаконевым.

Алег Аляксеевіч не ўпершыню бярэцца вывучыць і знайсці вырашэнне падобных праблем. Ужо ёсць прыпынкі, з’яўленне якіх стала магчымым дзякуючы ўмяшанню дэпутата. Але кожны выпадак індывідуальны, таму не ўсюды можна абсталяваць прыпынак (дарогу, тратуар і г.д.) паводле ўсіх сучасных патрабаванняў. У Зазерцы, напрыклад, жылая забудова вялася настолькі шчыльна, што ўздоўж дарогі немагчыма зараз нават арганізаваць пешаходную частку.

У час работы ў акрузе Алег Белаконеў, акрамя асабістага прыёму грамадзян, традыцыйна пабываў у працоўных калектывах. На гэты раз сустрэча прайшла ў Пухавіцкім занальным вузле электрасувязі РУП «Белтэлекам», дзе была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве і сустрэча з супрацоўнікамі. Як заўсёды, абмяркоўвалі самыя хвалюючыя пытанні: ваенныя дзеянні ва Украіне, санкцыі, супрацьстаянне Захаду і іншае.

Таксама Алег Белаконеў пабы-ваў у ваенным камісарыяце, дзе ў перыяд з 21 па 30 чэрвеня згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзілася мабілізацыйнае вучэнне. Мэтай вучэння было даць ацэнку ступені гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, ваенкаматаў і дзяржорганаў да выканання «задач па прызначэнні». Алега Аляксеевіча азнаёмілі з тым, якія праводзяцца мера-прыемствы па разгортванні аб’ектаў інфраструктуры, прыцягненні ваеннаабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў. Дэпутат паразмаўляў з прызванымі ваеннаабавязанымі, азнаёміўся з умовамі іх часовага пражывання і побыту, папрысутнічаў на занятках па ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы. Як былому начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь яму было цікава ўсё, што адбывалася.

Алена ІВАНОВА.

Прочитано 225 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»