Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

15.03.2023

Вучаніца сярэдняй школы №1 горада Мар’іна Горка Анастасія Мончык атрымала пашпарт з рук старшыні Канстытуцыйнага Суда, заслужанага юрыста Беларусі Пятра Міклашэвіча

Дзень Канстытуцыі Беларусі штогод адзначаецца 15 сакавіка. Галоўны закон нашай краіны вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе правы і свабоды грамадзян, вызначае асновы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама з’яўляецца важным фактарам для фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці беларусаў.

Традыцыйна да Дня Канстытуцыі прымеркавана правядзенне ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!». Яна стартавала ў панядзелак 13 сакавіка мерапрыемствам у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь. А з 13 па 15 сакавіка мера-прыемствы патрыятычнай акцыі прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне.

«Гэта патрыятычная ініцыятыва, прапанаваная грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў 2004 годзе, набыла шырокую папулярнасць сярод моладзі і па праве лічыцца адной з важных традыцый нашай краіны», — адзначыла кіраўнік праекта, сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

Атрыманне пашпарта, сапраўды, асаблівая падзея ў жыцці кожнага чалавека. Яна дае магчымасць маладым людзям упершыню адчуць канстытуцыйна-прававую сувязь са сваёй краінай, а разам з тым — сталасць і адказнасць.

Алена Іванова.

Вучаніца сярэдняй школы №1 горада Мар’іна Горка, выдатніца вучобы, пераможца раённага конкурсу работ даследчага характару, дыпламант 1 ступені раённага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» Анастасія Мончык атрымала пашпарт з рук старшыні Канстытуцыйнага Суда, заслужанага юрыста Беларусі Пятра Міклашэвіча. Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло ў будынку Канстытуцыйнага Суда, які адыгрывае важную ролю ў ахове канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян нашай краіны, абароне канстытуцыйнага ладу.

Анастасія Мончык:

— Мне прыемна было апынуцца ў ліку 21 вучня з розных школ Міншчыны, каму ўручылі пашпарт ў сталіцы. Мне споўнілася 14 гадоў, і атрыманне першага ў маім жыцці сур’ёзнага дакумента — крок у дарослае жыццё. Цяпер я адчуваю сябе нашмат больш адказнай і дарослай.

І разумею, што ўсё, што я рабіла:

удзельнічала ў грамадскім і спартыўным жыцці школы, у розных конкурсах — было не дарма. Цяпер я паўна-праўны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Я маю права будаваць свой лёс, атрымліваць адукацыю, падарожнічаць па свеце.

Ад імя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі я ўручыла Пятру Міклашэвічу на памяць нацыянальную ляльку.

Пасля завяршэння ўрачыстага мерапрыемства школьнікам арганізавалі экскурсію ў музей маладзёжнага руху Беларусі, дзе расказалі пра тое, як ён зараджаўся, паказалі фатаграфіі ваеннага мінулага, арыгіналы гістарычных дакументаў.

Галоўны дакумент у сваім жыцці ва ўрачыстай абстаноўцы сёння атрымалі яшчэ 13 юных пухавіччан.

Аляксандра Стош,

першы сакратар раённага камітэта ГА РК «БРСМ»:

— Пашпарты сёння ўручалі школьнікам не толькі з гарадскіх, але і з сельскіх школ раёна. Гэта дзеці з сярэдняй школы №1 пасёлка Дружны, Блужскай сярэдняй школы, Голацкай сярэдняй школы і Рудзенскай сярэдняй школы. А разам з пашпартам школьнікі атрымалі памятны падарунак ад раённай арганізацыі РК ГА «БРСМ» — экзэмпляр Канстытуцыі краіны — дакумента вышэйшай юрыдычнай сілы нашай дзяржавы.

Аляксандра Стош адзначыла, што ўрачыстае ўручэнне пашпартаў школьнікам падкрэслівае іх сталенне, дае новыя правы і магчымасці, але і накладвае пэўныя абавязкі перад грамадскасцю.

Алеся СМІРНОВА.

Здымак БелТА.

Прочитано 353 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»