Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

09.03.2023

Напярэдадні Дня жанчын галоўную матчыну ўзнагароду атрымала Анастасія Галка з аграгарадка Наваполле

24 лютага 2023 года Прэзідэнтам Беларусі падпісаны Указ № 56 аб узнагароджанні шмат-дзетных жанчын ордэнам Маці. Узнагароды атрымаюць, як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, 206 жыхарак усіх абласцей краіны і горада Мінска.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы самых розных сфер дзейнасці.

Прыемна ўсведамляць, што сярод узнагароджаных ёсць і наша зямлячка: напярэдадні Дня жанчын 8 Сакавіка галоўную матчыну ўзнагароду атрымае Анастасія Галка з аграгарадка Наваполле.

Анастасія — карэнная пухавіччанка. Тут нарадзілася, тут скончыла Грэбенскую школу, тут знайшла свайго будучага мужа. Хаця, уласна кажучы, як знайшла? Нават моцна старацца не трэба было: вучыліся з Аляксандрам у адным класе. Вяселле згулялі ў хуткім часе пасля заканчэння школы. І вось ужо больш за 15 гадоў у шлюбе. За гэты час у сям’і нарадзілася пяцёра хлапчукоў. Старэйшаму Мацвею 15 гадоў, а малодшаму Марку сёлета споўніцца два.

— Пра тое, што наша сям’я стане шматдзетнай, мы не думалі, — шчыра кажа Анастасія. — Але што гэта такое, ведаем добра, таму што ў маёй мамы трое дзяцей, а ў сям’і мужа — пяцёра. Пасля таго, як нарадзіліся першыя сыны, мы спачатку марылі аб дачцэ. Але нарадзіліся хлапчукі. І зараз ужо не ўяўляем, як было б па-другому.

Яны ўсе цудоўныя. Розныя па характары, захапленнях. Да кожнага патрэбен свой падыход. Але мы ўмеем знаходзіць агульную мову.

Мяне часам пытаюцца аб тым, ці цяжка быць шматдзетнай мамай. Скажу так: мне не цяжка. Калі ты любіш дзяцей, яны дораць табе вялізную радасць і шчасце.

Сям’я Галка жыве ва ўласным добраўпарадкаваным доме, пабудаваным з дзяржпадтрымкай. Ён для такой сям’і стаў цяпер крыху малаваты, таму нядаўна адзначылі яшчэ адно наваселле: пабудавалі кватэру ў сацыяльным доме. Праўда, мяняць месца жыхарства не плануюць. Проста думаюць на крок наперад, бо дзеці падрастаюць.

Гаворачы аб узнагароджанні ордэнам Маці, Анастасія не хавае таго, што ў гэтай сувязі прысутнічае хваляванне. Што казаць: гэта ганаровае званне, гэта прызнанне важнасці мацярынскай працы, і гэта безумоўны гонар за сваю сям’ю…

Алена ІВАНОВА.

Прочитано 284 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»