Aдрес: 222811, Минская область,
г. Марьина Горка, ул. Ленинская, 47

РЕЖИМ РАБОТЫ
понедельник – пятница

С 8:30 до 17:30
обед с 13:00 до 14:00
(прием граждан и юридических лиц согласно утвержденному графику)

Телефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«Горячая линия»: +375 (1713) 2-04-24
(в будние дни с 8:30 до 17:30, обед с 13:00 до 14:00)

Единый справочно-информационный номер службы «одно окно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by
(для деловой переписки)

Социальные сети: Инстаграм

18.11.2022

Напярэдадні свята з працоўнымі дасягненнямі вяскоўцамі павіншавалі старшыня райвыканкома Андрэй Атрушкевіч і начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Маеўскі

Сваё свята сельскія працаўнікі нашага раёна сустракаюць з добрым настроем. Сёлета каравай атрымаўся асабліва важкім. Намалочана больш за 100 тысяч тон зерня. І гэта вынік шчырай працы калектываў усіх гаспадарак раёна.

Напярэдадні свята з працоўнымі дасягненнямі вяскоўцамі павіншавалі старшыня райвыканкома Андрэй Атрушкевіч і начальнік  упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Маеўскі. Яны ўручылі дыпломы па выніках спаборніцтва на розных відах работ: на вясенне-палявых работах, на нарыхтоўцы травяных кармоў, на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, у развіцці земляробства і жывёлагадоўлі. Яны наведалі калектывы СУП “Дукора-Агра”, ААТ “Голацк”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, ЭБ “Зазер’е”.

Віншуючы перадавікоў сельгасвытворчасці Андрэй Атрушкевіч і Аляксандр Маеўскі выказалі словы ўдзячнасці людзям за сумленную працу, за вернасць хлебаробскай справы. Падзякавалі жывёлаводаў за высокія паказчыкі ў атрыманні малака і мяса. Адзначылі, што ўсе яны сваёй добрасумленнай працай забяспечваюць эканамічную стабільнасць у гаспадарках, дабрабыт у сем’ях і харчовую бяспеку краіны.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Прочитано 274 раз

© Пуховичский районный исполнительный комитет, 2008-2020
Увидели ошибку на сайте?
Пожалуйста, выделите текст с ошибкой
и нажмите ctrl + enter

Яндекс.Метрика Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»